thumb|Атэль Плаза, Нью-Ёрк thumb|Гатэль Llao Llao у Барылочэ, Аргенціна. Гасці́ніца, атэ́ль (або гатэ́ль) — маёмасны комплекс (дом, будынак, частка будынка, іншыя пабудовы) са спецыялізаванымі мэбляванымі пакоямі («нумарамі») для часовага пражывання асоб, якія прыяжджаюць у населены пункт С. 86. Звычайна прадастаўляюцца і іншыя паслугі (уборка, ахова), у залежнасці ад класа абслугоўвання.
Гасцініцы адрозніваюцца: паводле прызначэння — агульнага тыпу, ведамасныя, бізнес-гатэлі, турысцкія для аўтатурыстаў, матэлі, кемпінгі, курортныя, спартыўныя, для транзытных пасажыраў (пры вакзалах); паводле ўмяшчальнасці — малыя (да 100 месцаў), сярэднія (100—500 месцаў) і вялікія (больш за 500 месцаў); у залежнасці ад узроўню камфорту (паводле колькасці «зорак») — 1-,2-,3-,4-,5-зоркавыя; паводле рэжыму эксплуатацыі (круглагадовыя, сезонныя); паводле размяшчэння (горад, пасёлак, курорт і г.д.). thumb|злева|Традыцыйная гасцініца ў Германіі
У складзе гасцініц вылучаюць памяшканні: жылыя (нумары), прыёму, сэрвісу, грамадскага харчавання (кавярня, рэстаран), адміністрацыйныя, гаспадарчыя. Пры высокакамфартабельных гасцініцах ёсць памяшканні культурна-масавыя (канцэртныя, выставачныя, канферэнц-залы), спартыўна-аздараўленчыя (басейны, саўны).
Гасцініцы ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. У Заходняй Еўропе ролю гасцініц выконвалі харчэўні, аўстэрыі, заезныя дамы, корчмы; у краінах Сярэдняга Усходу і Цэнтральнай Азіі, Закаўказзя — караван-сараі (IX—XIV ст.). На Беларусі паходзяць ад гасцінага двара.
Літаратура Lundberg, Donald E., The Hotel and Restaurant Business, Boston: Cahners Books, 1974. ISBN 0-8436-2044-7
Спасылкі
(выява метак KMZ для Google Earth)
Катэгорыя:Камерцыйная нерухомасць Катэгорыя:Жыллё