Падзеі
1 студзеня: Пачалося абарачэнне еўра — агульнаеўрапейскай валюты. У Польшчы ўведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел 24 студзеня: Філіял МАЗа выпусціў першы аўтобус МАЗ для міжнародных перавозак. студзень: Прайшоў першы ў незалежнай Беларусі перапіс насельніцтва. 7 лютага: Прынц Абдула становіцца каралём Іарданіі пасля смерці яго бацькі — караля Хусейна. 11 лютага: Утворана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. 1 сакавіка: Створаны эканамічны факультэт БДУ. 12 сакавіка: У блок НАТА ўступілі Чэхія, Польшча і Венгрыя. 24 сакавіка: Пачатак ваеннай аперацыі НАТА ў Югаславіі. 16 красавіка: Пачаў камерцыйную дзейнасць першы сотавы аператар стандарту GSM у Беларусі — кампанія «Мабільная лічбавая сувязь» (з 2019 — «А1»). 30 красавіка: Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне банкноту наміналам 1 000 000 рублёў. 7 мая: Знікненне беларускага палітыка Юрыя Захаранкі. 16 мая: Палітычная акцыя па выбарах Прэзідэнта Беларусі. 30 мая: У Мінску, у пераходзе станцыі метро «Няміга» загінулі 53 чалавекі, параненыя некалькі соцень. Трагедыя на Нямізе. 9 жніўня: Уладзімір Пуцін прызначаны выконваць абавязкі старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі. 11 жніўня: Адбылося сонечнае зацьменне, поўная фаза якога назіралася над Еўропай. Выпушчана відэагульня System Shock 2. 19 жніўня: У Бялградзе дзесяткі тысяч сербаў патрабуюць у Слабодана Мілошавіча пакінуць пасаду прэзідэнта Югаславіі верасень: Падрывы жылых дамоў у Маскве і Валгадонску, загінула звыш 300 чалавек. 12 верасня: Інданезія дала згоду на ўвод міжнародных міратворчых сіл ва Усходні Тымор. 16 верасня: Знікненне беларускага палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага. 14 кастрычніка: Створаны заказнік Выдрыца ў Гомельскай вобласці. 28 кастрычніка: Заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь. 8 снежня: Падпісанне ў Маскве Аляксандрам Лукашэнкам і Барысам Ельцынам Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 20 снежня: Партугалія перадала Макаа Кітаю. 31 снежня: Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын пайшоў у адстаўку, выконваць абавязкі прэзідэнта прызначаны Уладзімір Пуцін.
Нарадзіліся 26 жніўня: Макс Эбонг, беларускі футбаліст. 10 лістапада: Арман Дзюпланціс, шведскі лёгкаатлет, шмтразовы рэкардсмен свету у скачках з шастом.
Памерлі 21 лютага: Гертруда Элаян, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1988 (нар. 23.1.1918). 26 мая: Лідзія Ялоўчык, беларуская пісьменніца, паэтэса, педагог. 24 жніўня: Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца (нар. 5.5.1934). 8 верасня: Біргіт Кульберг, шведскі харэограф. 22 верасня: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі. 12 кастрычніка: Уілт Чэмберлен, амерыканскі баскетбаліст. 16 лістапада: Даніэл Натанс, амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1978) (нар. 30.10.1928). 28 лістапада: Яўген Патафеевіч Шыпіла, беларускі акцёр.