Фёдар Мікалаевіч Капу́цкі (, в. Селівонаўка, цяпер Маладзечанскі раён — ) — беларускі хімік. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976), прафесар (1978), доктар хімічных навук (1984), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1989). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1990 года па 1996 год.

Галіна навуковых інтарэсаў: фізіка-хімія поліцукрыдаў; хімічная мадыфікацыя цэлюлозы; стварэнне лекавых прэпаратаў.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў вёсцы Селівонаўка Маладзечанскага раёна. Пасля заканчэння хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954) працаваў там асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам. З 1965 па 1973 гады быў дэканам хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

З 1973 года працаваў намеснікам, а затым першым намеснікам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Фёдар Мікалаевіч Капуцкі таксама быў першым дырэктарам Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.

З 1990 па 1996 год працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на гэтай пасадзе яго змяніў Аляксандр Казулін.

Узнагароды і прэміі Ордэн «Знак Пашаны» (1980 год) Медаль Францыска Скарыны (1996 год)

Памяць Мемарыяльная дошка на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Ленінградская, 14)Мемориальные доски (знаки), памятники, памятные места на территории Московского района г. Минска {ref-ru}.

Бібліяграфія Пособие по химии для поступающих в вузы / Ф. Н. Капуцкий, В. Ф. Тикавый; рец.: А. Г. Петряева, Г. Н. Масленникова. — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — 384 с. : табл., рис. Лекарственные препараты на основе производных целлюлозы. — Мінск: Універсітэцкае, 1989 (разам з Т. Л. Юркштовічам). Физическая химия. — Мінск: Вышэйшая школа, 1981 (разам з С. А. Сударыкавым). Катионный олигомер пиперилена: синтез, свойства и применение. — Мінск: Універсітэцкае, 1997 (разам з В. П. Мардыкіным).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Фёдар Мікалаевіч Капуцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Рэктары БДУ Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Дактары хімічных навук Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР Катэгорыя:Дэканы хімічнага факультэта БДУ