Меда́ль Францы́ска Скары́ны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 года. Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3727-XII ад 13 красавіка 1995 года ў палажэнне аб медалі былі ўнесены змены (ён пачаў размяшчацца не пасля ўзнагарод СССР, а пасля медаля «За працоўныя заслугі»). Медаль ізноў быў зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 года № 49-З. На сённяшні дзень усё, што тычыцца дадзенага медаля, як і ўсіх астатніх беларускіх узнагарод, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Апісанне

Медаль Францыска Скарыны мае форму круга дыяметрам 32 мм. На вонкавым боку медаля размешчаны рэльефная выява Францыска Скарыны і надпіс «Францыск Скарына», на адваротным боку — знак «сігнет».

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка пакрыта муаравай стужкай зялёнага колеру, пасярэдзіне стужкі — жоўтая паласа нацыянальнага арнаменту, стужка абрамлена пазалочанай ніткай.

Медаль вырабляецца з тампакуМедалі Рэспублікі Беларусь.

Правілы ўзнагароджвання Медалем Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалем могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Некаторыя з узнагароджаных

1990 Уладзімір Самойлавіч Басалыга Ніл Сымонавіч Гілевіч Мікола Ермаловіч Міхась Ткачоў Аляксей Канстанцінавіч Каўка

1991 Барыс Васільевіч Бокуць Сямён Аляксандравіч Падокшын Максім Лужанін Сяргей Панізнік Ян Скрыган Янка Брыль Васіль Вітка Уладзімір Андрэевіч Калеснік Аляксандр Фаміч Коршунаў Аляксандр Баршчэўскі

1992 Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі Алесь Марачкін Іван Чыгрынаў Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч Пімен Панчанка Максім Танк Заір Азгур

1993 Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў Анатоль Васільевіч Багатыроў Віталь Канстанцінавіч Цвірка Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка Леанід Шчамялёў

1994 Сяргей Грахоўскі Георгій Заборскі Іван Пташнікаў Вячаслаў Рагойша Васіль Быкаў Уладзімір Мулявін

1995 Расціслаў Янкоўскі Філарэт (Вахрамееў) Стэфанія Станюта Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка Алексій II, Патрыярх Маскоўскі Даніла Міцкевіч Генадзь Аўсяннікаў Генадзь Гарбук Алег Уладзіслававіч Роман Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў

1996 Марыя Захарэвіч Сяргей Сяргеевіч Атаеў Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы) Валянціна Гаявая Віктар Аляксандравіч Грамыка Акім Рыгоравіч Курачкін Юрый Лужкоў Віктар Дзмітрыевіч Даніленка Віктар Цімафеевіч Тураў Валерый Станіслававіч Аношка Фёдар Мікалаевіч Капуцкі Язэп Юхо Зінаіда Канапелька Пётр Аляксандравіч Віцязь Давыд Моўшавіч Голуб Лілія Міхайлаўна Давідовіч

1997 Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў Міхась Лазарук Іван Іванавіч Антановіч Святлана Арцёмаўна Акружная Фёдар Іванавіч Шмакаў Анатоль Ярмоленка Мікалай Андрэевіч Манак

1998 Мілецій Антонавіч Андзілеўка Генрых Вагнер Зоя Бурцава Барыс Федасеевіч Герлаван Яўген Антонавіч Сідаровіч Віктар Ніканавіч Вінаградаў Міхаіл Казінец Вадзім Васілевіч Свірыдаў

1999 Фёдар Адамавіч Лахвіч Яўгеній Ігнацьевіч Маруковіч Таццяна Іванаўна Сцёпіна Якаў Сямёнавіч Малайчук

2000 Веніямін Іосіфавіч Вацякоў Уладзімір Янокавіч Агабекаў Васіль Пятровіч Вараб’ёў Гай Пікарда Вольга Піліпаўна Якушка

2001 Міхаіл Яфімавіч Швыдкой Таццяна Васільеўна Дароніна Леў Мікалаевіч Гумілеўскі Іван Пятровіч Рэй Васіль Кірылавіч Бандарчык Наталля Дзмітрыеўна Каламіец Аляксандр Антонавіч Крывіцкі Наталля Паплаўская Віктар Уладзіміравіч Роўда

2002 Іван Муравейка Міхаіл Максімавіч Севярнёў Валянціна Леанідаўна Рахленка Сяргей Аляксандравіч Жданок Аркадзь Маркавіч Саўчанка Іван Якімавіч Міско Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі Леанід Аляксандравіч Шамяткоў

2003 Уладзімір Васільевіч Тугай Алена Георгіеўна Лось

2004 Зінаіда Макараўна Ільіна Пётр Пятровіч Прахарэнка Валерый Міхайлавіч Федасюк Таццяна Рыгораўна Мархель

2005 Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў Алег Чыркун Валянціна Станіславаўна Новак

2006 Уладзімір Анатольевіч Баклейчаў Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў Юозас Булька Уладзімір Гасцюхін Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка Аляксандр Аляксандравіч Каваленя Генадзь Давыдзька Валянцін Мікалаевіч Салаўёў Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка

2007 Францішак Іванавіч Вісмант Сяргей Уладзіміравіч Абламейка Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук Мікола Чарняўскі Вячаслаў Паўлавіч Паўлюць Валянцін Антонавіч Арловіч Раіса Баравікова Віктар Бабарыкін Алесь Марціновіч Таццяна Іванаўна Шамякіна Сяргей Аляксандравіч Маскевіч

2008 Наталля Уладзіміраўна Міхайлава Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч Уладзімір Іванавіч Пракапцоў Мадэст Абрамаў Юрый Мікалаевіч Гільдзюк Валерый Фёдаравіч Шкаруба

2009 Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч Мікалай Аляксандравіч Картэль Уладзімір Фёдаравіч Логінаў Мікалай Пятровіч Мігун Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч Аляксандр Васільевіч Тузікаў Алег Анатольевіч Івашкевіч Вітольд Казіміравіч Песціс Віктар Андрэевіч Старавойтаў Аляксандр Сяргеевіч Бяспалы Якаў Навуменка Віктар Іванавіч Парфёнаў Ядзвіга Станіславаўна Яскевіч

2010 Васіль Васілевіч Бушчык Васіль Дзянісавіч Старычонак Мікола Мятліцкі Міхаіл Паўлавіч Касцюк Навум Гальпяровіч

2011 Гюнэш Аляксей Хлястоў Уладзімір Іванавіч Шчэрбін Людміла Шніп (Рублеўская)

2012 Аксана Волкава Вадзім Гігін Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка Ксенія Пагарэлая Марк Залманавіч Фрэйдзін

2013 Алеся А. В. Кузняцоў Святлана Уладзіміраўна Сітнікава

2014 Рамуальд Будрыс Яўген Васілеўскі

2015 Валянціна Канстанцінаўна Мароз Барыс Цітовіч Юрый Аляксеевіч Вашчук ‎

2016 Любоў Адаскевіч Яўгеній Алейнікаў Аксана Салопава Васіль Якавенка

2017 Алена Атрашкевіч Аляксандр Далжэўскі Барыс Донін Ірына Міхайлаўна Глуская Дзяніс Уладзіміравіч Дук Сяргей Яўгенавіч Рассадзін

2018 Вольга Сяргееўна Макей

2020 Алесь Суша

2021 Ніна Іванаўна Круціліна

Спасылкі

Катэгорыя:Медалі Беларусі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Францыска Скарыны