«Вяртанне» () — фільм Педра Альмадовара. Па словах рэжысёра, гэта гісторыя, у якой прысутнічаюць «бабуля, маці, дачка, здані і танга». Фільм удзельнічаў у конкурснай праграме Канскага кінафестывалю 2006 года. Педра Альмадовар атрымаў прыз за найлепшы сцэнарый, а актрысы, якія ўдзельнічалі ў фільме, атрымалі калектыўную ўзнагароду за акцёрскую працу.
Анатацыя thumb|200px|left|Пенелопа Круc у ролі Раймунды Педра Альмадовар працягвае адну са сваіх галоўных тэм — жанчыны. Гэта гісторыя пра тры пакаленні жанчын (бабуля, маці і дачка), прадстаўленая праз прызму сямейных, сяброўскіх, суседскіх і любоўных адносін.
Пасля сваёй смерці Ірэнэ вяртаецца ў родны горад у відзе здані, каб зрабіць тое, што не паспела пры жыцці — папрасіць прабачэння. У яе ёсць тайна.
Яна паўстае перад сваёй малодшай дачкой і ўнучкай. Пачынае весці звычайны лад жыцця: змяняе прычоску, рыхтуе ежу і нават уладкоўваецца на працу (дапамагае сваёй дачцэ — цырульніку). Ужо занадта натуральна і свабодна паводзіць сябе Ірэнэ для здані…
Адзіная, каго баіцца здань-маці — сваю старэйшую дачку — валявую Раймунду. У Раймунды, у сваю чаргу, таксама ёсць тайна, а з развіццём сюжэту з’яўляецца яшчэ адна. Ці змогуць гераіні вырашыць усе свае праблемы і ці прывядзе гэта да шчаслівага канца?
Узнагароды і намінацыі На Канскім кінафестывалі 2006 года фільм атрымаў узнагароды ў катэгорыях «Найлепшы сцэнарый» і «Найлепшая актрыса», прычым апошняя была прысуджана адразу шасці актрысам, якія зняліся ў фільме — Пенелопе Крус, Лоле Дуэньяс, Кармен Маўры, Бланцы Парцільё, Ёане Коба і Чус Лампрэаве. У 2006 годзе фільм атрымаў узнагароду ФІПРЭСІ ў катэгорыі «Фільм года» на міжнародным Сан-Себасцьянскім кінафестывалі. Быў прадстаўлены на кінафестывалі ў Таронта ў 2006 годзе. Па выніках 2006 года намінаваны на кінапрэмію Гоя ў 14 катэгорыях, у тым ліку «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшая жаночая роля», «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» і 3 намінацыі ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля другога плану».
Цікавыя факты Volver — (з ісп. «вярнуцца») легендарнае аргенцінскае танга, увекавечанае Карласам Гардэлем. У фільме выканана Эстрэльяй Марэнтэ. У папярэдняй карціне Педра Альмадовара «Дурное выхаванне» (La mala educación, 2004) ёсць адзін намёк на фільм «Вяртанне» і адзін на творчасць Альмадовара: па-першае, афіша фільма Энрыке Гадэда «Бабуля — здань», па-другое, на яшчэ адной афішы ў кабінеце дырэктара El Azar S.L. злева ўнізе фігуруе імя актрысы Кармен Маўры, якая сыграла ў некалькіх фільмах Альмадовара. У карціне Педра Альмадовара «Кветка маёй таямніцы» (La flor de mi secreto, 1995) сюжэт «Вяртання» згадваецца як сюжэт адной з кніг, напісаных галоўнай гераіняй.
Спасылкі Афіцыйны сайт фільма
Інтэрв’ю Пенелопы Крус і Педра Альмадовара, апублікаванае ў газеце The Guardian Інтэрв’ю Пенелопы Крус для LA Times
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2006 года Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 2006 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Іспаніі Катэгорыя:Трагікамедыі Іспаніі Катэгорыя:Фільмы Педра Альмадовара Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Альберта Іглесіяс Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Польскай кінапрэміі «Арлы»