Дзмітрый Віктаравіч Шакута (нар. , Мінск, БССР, СССР) — былы прафесійны беларускі кікбаксёр, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу як сярод прафесіяналаў, так і сярод аматараў.

Падазраваецца ў датычнасці да збіцця мінчука Рамана Бандарэнкі, які пасля гэтага памёр у лякарні.

Спартыўная кар’ера Міжкантынентальны чэмпіён IKF Pro Muayhtai у нападаючай вазе (2000 год) Чэмпіён свету IKF Pro Muayhtai у суперпаўсярэдняй вазе (2000 год) Чэмпіён свету па версіі WAKO-PRO (2000 год) Чэмпіён свету па версіі ISS / Brute Force (2002 год) Чэмпіён свету па версіі WKN у вагавой катэгорыі да 71 кг (2002 год) Чэмпіён свету па версіі WPKL Muaythai у вагавой катэгорыі да 76 кг (2004 год) Пераможца адборачнага турніру It’s Showtime 75MAX Trophy Belgium у падгрупе B (2006 год) Чэмпіён свету па версіі It’s Showtime Trophy у вагавой катэгорыі да 75 кг (2008 год) Чэмпіён свету па версіі It’s Showtime у вагавой катэгорыі да 77 кг (2008—2009)

Кар’ера па-за спортам Пасля заканчэння кар’еры прафесійнага спартоўца Шакута кіруе ўласным байцоўскім клубам «Шок» («»). Працуе інструктарам па спецпадрыхтоўцы ў 3-й АБрСП (в/ч 3214) Унутраных войскаў МУС Беларусі. Шчыльна кантактуе з хакейным функцыянерам Дзмітрыем Баскавым, гуляе пад яго кіраўніцтвам у хакей у камандзе «Бастыён» (там жа гуляюць, напрыклад, Віктар Лукашэнка, начальнік ДАІ Дзмітрый Карзюк і інш.), удзельнічае ў праўладных аўтапрабегах. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года публічна падтрымаў Аляксандра Лукашэнку і выказаў гатоўнасць біцца за яго.

Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі

Паводле дадзеных BYPOL, праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты. Шакута ўваходзіць у гэты лікПредварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко .

Перадгісторыя 11 лістапада 2020 года прыблізна ў 22:00 на «Плошчу Перамен» у Мінску прыехалі шасцёра мужчын і тры жанчыны ў цывільным і ў масках. Яны пачалі зразаць бела-чырвона-белыя стужачкі ў двары і неўзабаве пасля гэтага ў іх узнік канфлікт з мясцовымі жыхарамі. Канфлікт перарос у бойку, а затым у выкраданне Рамана Бандарэнкі. На наступны дзень юнак, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі пасля таго, як у яго паднялася тэмпература да 40 градусаў. У пацярпелага дыягнаставалі вялікі ацёк мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, субдуральныя гематомы, выцятыя месцы, ранкі. Яму некалькі гадзін рабілі аперацыю па трэпанацыі чэрапа.

Расследаванне Важнай зачэпкай у справе пра гібель Бандарэнкі стала злітая ў інтэрнэт «NEXTA» тэлефонная размова, дзе двое мужчын абмяркоўваюць здарэнне на «Плошчы Перамен». Канал заявіў, што на запісу ідзе размова паміж Шакутай і бізнесменам Дзмітрыем Баскавым. Гэтая версія супала з ацэнкай сітуацыі іншых СМІБондаренко на Площади Перемен на землю завалил человек, похожий на топ-бойца, который играет в команде Баскова с сыном Лукашенко , Tribuna.by, 14.11.2020 г.. Паводле вынікаў незалежнага фанаскапічнага даследавання аўдыёзапісу, спецыялісты прыйшлі да высновы, што галасы сапраўды належаць Баскаву і Шакуце, акрамя таго, у мове грамадзян быў выяўлены цэлы шэраг прыкмет, характэрных менавіта для спантаннай, а не загадзя падрыхтаванай размовы.

21 студзеня 2021 года ініцыятыва «BYPOL» апублікавала вынікі ўласнага расследавання, у якім таксама заявіла пра дачыненне Шакуты да смерці Бандарэнкі. Такія высновы можна было зрабіць пасля аналізу дадзеных нумара мабільнага тэлефона. Шакута адмовіўся каментаваць абвінавачванні.

24 верасня 2021 года «BYPOL» абнародавала зліў размоваў супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама датычна забойства Бандарэнкі. У размове 11 лістапада 2020 года камандзір групы АМАПу Руслан Куляшоў паведаміў камандзіру АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыю Балабе, што кікбаксёр Шакута траўмаваў Бандарэнку пры выкраданні на вуліцы Чарвякова ў Мінску. 12 лістапада 2020 года начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб пацвердзіў у тэлефоннай размове Балабу, што чэрапна-мазгавую траўму Бандарэнку нанёс Шакута, што засведчана на выкладзеным у Сеціве відэазапісе.

Санкцыі ЗША, іншых краін 16 лістапада 2020 года міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч прыняў рашэнне аб забароне ўезду ў краіну кікбаксёра. 20 лістапада стала вядома і пра забарону ўезду ў Эстонію.

9 жніўня 2021 года Шакута быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за гвалтоўную атаку на Рамана Бандарэнку і перадачу яго міліцыі, дзе, верагодна, адбылося дадатковае пабіццё, што прывяло да смерці Бандарэнкі, і як інструктар па спецыяльнай падрыхтоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якім ён мусіць быць. Таксама пад амерыканскія санкцыі патрапіў і яго спартыўны клуб «Шок».

Спасылкі Афіцыйны сайт Дзмітрыя Шакуты Баі і біяграфія Дзмітрыя Шакуты

Катэгорыя:Кікбаксёры Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША