Алмазбек Шаршэнавіч Атамбаеў (нар. 17 верасня 1956, с. Арашан, Аламудунскі раён, Чуйская вобласць, Кіргізская ССР) — кіргізскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Урада Кыргызскай Рэспублікі, старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Кіргізіі. Прэзідэнт Кыргызстана з 2011 па 2017 год.

Стаў першым усенародна абраным прэзідэнтам краіны, які добраахвотна перадаў уладу. Ён не вылучаўся на чарговы тэрмін, вырашыўшы падтрымаць кандыдата Сааранбая Жээнбекава. Але пасля змены ўлады паміж палітыкамі ўзнік канфліктsvaboda.org.

Парламент Кыргызстана 20 чэрвеня 2019 года перадаў у пракуратуру пералік абвінавачванняў у адрас А. Атамбаева, падрыхтаваны спецыяльнай дэпутацкай камісіяй. Былы прэзідэнт абвінавачваецца ў карупцыі пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека, вызваленні па падробленых медыцынскіх лістках лідара злачыннай групоўкі, незаконным пераводзе зямель і іншых дзеяннях. Парламент краіны 27 чэрвеня прагаласаваў за пазбаўленне Атамбаева недатыкальнасці і статусу экс-прэзідэнта, што дае магчымасць прыцягнення яго да крымінальнай адказнасціtass.ruzviazda.by. Пасля гэтага былы кіраўнік Кыргызстану тройчы атрымліваў выклікі на допыты ад следчых МУС, але на іх не з’яўляўся.

7 жніўня 2019 года атрад спецназа прыбыў у дом Алмазбека Атамбаева ў вёсцы Кой-Таш недалёка ад Бішкека, каб затрымаць яго. Тут знаходзіліся некалькі сотняў прыхільнікаў былога прэзідэнта. Увечары спецслужбы пачалі аперацыю па затрыманні, былы прэзідэнт забарыкадаваўся ў адным з пакояў. Прыхільнікі Атамбаева захапілі некалькіх спецназаўцаў: у іх адабралі зброю, а некаторых моцна збіліsvaboda.org. Адзін спецназавец памёр ад агнястрэльнага ранення, шэсць супрацоўнікаў спецпадраздзялення былі ўзятыя ў закладнікі і адпушчаныя на наступны дзеньsvaboda.org. Атамбаеў выступіў са зваротам у эфіры мясцовага тэлеканала і сказаў, што гатовы быў даць пісьмовыя паказанні, «але ўлада не прыслухалася» да яго заклікаў «дзейнічаць у рамках закону». Дзейны Прэзідэнт Кыргызстана С. Жээнбекаў звінаваціў А. Атамбаева ў парушэнні Канстытуцыіrbc.runashaniva.by. Алмазбека Атамбаева затрымалі ў сяле Кой-Таш у другі дзень штурму; ён здаўся, але сутыкненні працягваліся. За 7, 8 і 9 жніўня медыцынская дапамога была аказана 136 пацярпелым. Начальнік ГУУС Кыргызстана па Чуйскай вобласці Самат Курманкулаў атрымаў траўму галавы і трапіў у комуria.runashaniva.by.

13 чэрвеня 2019 кіраўнік Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызстана Аразбек Апумбаеў заявіў, што былы прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў рыхтаваў дзяржаўны пераваротnashaniva.by. 23 чэрвеня 2020 года ў Бішкеку экс-прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева прысудзілі да 11 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі за карупцыюtass.ru. Некаторыя абвінавачанні пасля знялі.

Алмазбек Атамбаеў быў вызвалены 6 кастрычніка 2020 года дэманстрантамі з СІЗА Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі (ДКНБ). Палітык выйшаў на свабоду пасля перамоў групы мітынгоўцаў з кіраўніцтвам ДКНБtass.runashaniva.by. Пасля яго перавялі пад хатні арышт, але ў хуткім часе ён ізноў быў змешчаны ў СІЗАtass.ru. 14 лютага 2023 года выйшаў з калоніі, у якой адбываў тэрмін зняволенняtass.ru.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Кыргызстана Катэгорыя:Дэпутаты Жагорку Кенеша Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Кыргызстана