Хэлаўін () — свята, якое мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў, у Ірландыі і Шатландыі, гісторыя якога пачалася на землях сучаснай Вялікабрытаніі і паўночнай Францыі; адзначаецца 31 кастрычніка — напярэдадні Дня ўсіх святых.
Традыцыйна святкуецца ў англамоўных краінах, хаця афіцыйным выхадным ці дзяржаўным святам не з’яўляецца. З канца ХХ стагоддзя з цягам працэсу амерыканізацыі і глабалізацыі мода на атрыбутыку Хэлаўіна з’явілася таксама ў большасці неангламоўных краін Захаду, у краінах СНД і Усходняй Еўропы. Свята таксама нефармальна адзначаецца ў некаторых іншых краінах, якія маюць шчыльныя культурныя сувязі з ЗША ці Вялікабрытаніяй, напрыклад, у Японіі, Паўднёвай Карэі, Сінгапуры, Аўстраліі і Новай Зеландыі, у шэрагу астраўных краін Акіяніі.
Спасылкі
Катэгорыя:Святы Шатландыі Катэгорыя:Святы Ірландыі Катэгорыя:Святы ЗША Катэгорыя:Святы Канады Катэгорыя:Восеньскія святы Катэгорыя:Святы 31 кастрычніка Катэгорыя:Народнае хрысціянства Катэгорыя:Культ продкаў Катэгорыя:Хэлаўін