Віцебскi дзяржаўны тэхналагічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску.

Гісторыя 11 лістапада 1983 года загадам Дзяржкамітэта БССР па прафесійна-тэхнічным адукацыі і Міністэрства прамбудматэрыялаў БССР № 129/117-К было створана «Віцебскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 163».

4 ліпеня 1984 года загадам Дзяржкамітэта па прафесійна-тэхнічнай адукацыі № 81 «Віцебскае сярэдняе ГПТВ № 163 будаўнікоў» рэарганізавана ў «Віцебскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў».

23 лютага 1993 года загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 63 «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў» было перайменавана ў «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў».

12 ліпеня 1994 года рашэннем выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў № 166 «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў» пераўтворана ў «Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў». Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

У 1996 годзе пачаліся навучальныя заняткі ў новым чатырохпавярховым вучэбна-лабараторным корпусе.

У 1997 годзе ўведзена ў строй вучэбна-вытворчая майстэрня. У 1998 годзе пабудаваны будынак для навучальных майстэрняў дрэваапрацоўчай вытворчасці.

22 жніўня 2000 года загадам Міністэрства адукацыі № 371 статус установы адукацыі «Віцебскае вышэйшае прафесійна-тэхнічнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў» быў зменены на «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж».

30 лістапада 2001 года адбылося адкрыццё басейна.

27 снежня 2005 года загадам Міністэрства адукацыі № 371 статус установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» быў зменены на «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж».

Дырэктары Віктар Іосіфавіч Фядотаў (1983История колледжа—1985) Леанід Мікіціч Арэшанка (1985—1989) Аляксандр Міхайлавіч Ласякін (1989—2008Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов) Ігар Леанідавіч Сарокін (2008—2010) Тамара Пракопаўна Гарбуз (2010—2015) Міраслаў Іванавіч Івашкевіч (2015—2018) Валянціна Уладзіміраўна Юпатава (в.а. дырэктара (2018)Праздничный концерт к 35-летию колледжа, з 2019 — па цяперашні час)

Спасылкі Афіцыйны сайт ВітДТК Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь Куды паступаць? Абітурыент 2011 Адукацыйны партал Аўташкола ВітДТК

Гл. таксама Адукацыя ў Беларусі Каледж

Катэгорыя:Каледжы Віцебска Катэгорыя:З’явіліся ў 1983 годзе Катэгорыя:1983 год у Віцебску Катэгорыя:Вуліца Гагарына (Віцебск) Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт