Сан-Хуан (ісп. San Juan) — правінцыя на захадзе Аргенціны.
Правінцыя мяжуе на поўначы з правінцыяй Ла-Рыёха, з Сан-Луіс, на паўднёвым усходзе, з Мендоса на поўдні і з Чылі на захадзе.
Насельніцтва Большая частка насельніцтва сканцэнтравана ў нешматлікіх далінах-аазісах. Каля 80% жывуць у раёне горада Сан-Хуан (каля 450 000 жыхароў) у Тулумскім аазісе. Іншыя гарады - Качэтэ на захадзе (35 000 жыхароў) і Сан-Хасэ-дэ-Хачал (21 000 жыхароў) на поўначы.
Карэннае індзейскае насельніцтва практычна знікла, разам з мовай і культурай.
Катэгорыя:Правінцыі Аргенціны