Віўен Лі (Vivien Leigh; сапр. Вівіян Мэры Хартлі, Vivian Mary Hartley; , , Індыя — ) — англійская тэатра і кіно.
Біяграфія Вучылася ў Парыжы і Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва ў Лондане. У 1935 дэбютавала ў лонданскім тэатры «К’ю». Выступала ў «Олд Вік» і інш. тэатрах Лондана. Сярод роляў: Тытанія, Віёла, лэдзі Макбет, Лавінія («Сон у летнюю ноч», «Дванаццатая ноч», «Макбет», «Ціт Андронік» У. Шэкспіра), Джэніфер Дзюбеда («Дылема доктара» Б. Шоу), Сабіна («На валаску ад гібелі» Т. Уайлдэра), Антыгона («Антыгона» Ж. Ануя) і інш. 3 1934 здымалася ў кіно. Найлепшыя ролі: Скарлет О’Хара («Знесеныя ветрам», 1939, прэмія «Оскар»), Майра («Мост Ватэрлоа», 1940), лэдзі Гамільтан («Лэдзі Гамільтан», 1941), Ганна («Ганна Карэніна», 1948), Бланш Дзюбуа («Трамвай „Жаданне“», 1951, прэмія «Оскар»), Мэры Трэдвел («Карабель дурняў», 1964). Стварала складаныя, супярэчлівыя характары, якія раскрываліся ў драматычных сутыкненнях з жорсткай рэчаіснасцю.
Фільмаграфія 1951 — Трамвай «Жаданне»
Зноскі
Літаратура Edwards, Anne. Vivien Leigh, A Biography, Coronet Books, 1978 edition. ISBN 0-340-23024-X John Russell Taylor. Vivien Leigh, Elm Tree Books, 1984. ISBN 0-241-11333-4 Vickers, Hugo. Vivien Leigh Little, Brown and Company, 1988 edition. Walker, Alexander. Vivien, The Life of Vivien Leigh, Grove Press, 1987. ISBN 0-8021-3259-6
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу