Валянцін Мікалаевіч Салаўёў (нар. , Стоўбцы, Мінская вобласць) — беларускі акцёр.
Біяграфія У БДТ-2 з 1986 года пасля заканчэння БДТМІ. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконвае ролі сацыяльных герояў. Унутраны драматызм, эмацыйная насычанасць, уменне раскрыць сутнасць вобраза. Удзел у міжнародных тэатральных фестывалях «Белая вежа» (2004, г. Брэст) і Турцыі (2004, Трабзон) са спектаклем «Бацька» А. Стрындберга, «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (2005, г. Гомель) са спектаклем «Кацярына Іванаўна» А.Андрэева. Спектакль «Шагал…Шагал…» У.Драздова — на міжнародных тэатральных фестывалях у Англіі, Шатландыі, Францыі, Германіі, Расіі, Малдове, ЗША.
З 1986 па 2012 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. З 2013 года працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску.
Рэпертуар «Несцерка» А. Вольскага — Несцерка, Суддзя, «Памінальная малітва» Р. Горына — Тэўе, «От, цо да!» С. Яновіча — Тарашкевіч, «Васа» М. Горкага — Прохар, «Млын» А. Дударава — Палкоўнік, «Падзея» У. Набокава — Рэўшын, «Жанчына ў пяску» Кобэ Абэ — Дзюмпэй, «Кракаўскі студэнт» Г. Марчука — Лука Скарына, «Прымакі» Янкі Купалы — Максім Кутас і інш. Акцёрскую працу ў рэпертуарным тэатры сумяшчае са здымкамі ў кіно і ўдзелам у спектаклях «Заслужанага калектыву рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі».
Прэміі і ўзнагароды медаль Францыска Скарыны (2006), медаль «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2006), Лаўрэат прэміі імя В. Дуніна-Марцінкевіча і прыза «Натхненне» (2008), «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» (2012).
Спасылкі Салаўёў Валянцін Мікалаевіч Соловьев Валентин Николаевич Соловьёв Валентин Николаевич (#467)
Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі