Мухамор, МухамораГрыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3. (Amanita) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства .
Апісанне
Пладовае цела грыба (шапка на ножцы) у маладых мухамораў абкружана агульным пакрывалам, потым яно разрываецца і застаецца каля асновы ножкі ў выглядзе мешкападобнай похвы, а на шапцы — як белыя шматкі або лускавінкі. Шапка белая, зялёная, шэрая, шэра-фіялетавая, чырвоная дыяметрам да 20 см. Пласцінкі белыя, жаўтаватыя. Ножка цыліндрычная або булавападобная, уверсе бывае з кольцам ад частковага покрыва. Споры шарападобныя, бясколерныя.
Арэал
Вядома каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы. Растуць у лясах рознага тыпу пераважна ва ўмеранай зоне. Мікарызаўтваральнікі. На тэрыторыі Беларусі 19 відаў. Найбольш вядомыя , , , ; трапляюцца з ліпеня па кастрычнік.
Значэнне і шкоднасць
Ёсць ядомыя, напрыклад, , . Смяротна атрутныя і . Іншыя віды маюць фізіялагічна актыўныя рэчывы (таксіны, галюцынагены і інш.), якія ўздзейнічаюць на нервовую сістэму.
Літаратура Колас С. Мухамор //