Фэ́нтэзі (ад — «фантазія») — жанр фантастычнай літаратуры, кіно, мультыплікацыі, камп’ютарных гульняў, адзення, жывапісу, музыкі, хатніх і гарадскіх дызайнаў, заснаваны на выкарыстанні, сінтэзе і сучаснай інтэрпрэтацыі міфалагічных, казачных матываў, архаічных стыляў і светапоглядаў і фальклору. У сучасным выглядзе сфарміраваўся на пачатку XX ст. Хаця прынята лічыць, што на фарміраванне сучаснага фэнтэзі значна ўплываў англійскі пісьменнік Джон Рональд Руэл Толкін, жанр далёка выйшаў за межы толкінаўскіх канонаў, стварыў мноства плыняў, якія спалучаюць традыцыйныя фэнтэзі-элементы з тэхналогіямі навуковай фантастыкі, пашырыў фальклорна-міфалагічны падмурак за кошт засваення і перапрацоўкі іншых, нееўрапейскіх міфалагічных культур. Многія плыні фэнтэзі відавочна сыходзяць каранямі да датолкінаўскіх твораў (Роберт Говард, «Цыкл пра Конана Варвара», «Хронікі Нарніі» Клайва Льюіса, «Гарменгаст» Мэрвіна Піка), працягваюць, развіваюць і трансфармуюць іх традыцыю.
Азначэнні тэрміну З-за маладосці жанру яму дасюль уласцівы плюралізм азначэнняў. Некаторыя яго галіны знаходзяцца на скрыжаванні з навуковай фантастыкай (тэхнафэнтазі, парамагія, манапанк).
«У самым агульным выпадку фэнтэзі — гэта твор, дзе фантастычны сусвет не сумяшчальны з навуковай карцінай свету» Каплан В. Заглянем за стенку / В. Каплан // Новый мир. — № 9, — 2001..
«… Асноўная маса фэнтэзі — асаблівы від літаратурнай казкі, які выкарыстоўвае матывы чараўніцтва, магіі, рыцарскага эпасу у спалучэнні з прыёмамі рэалістычнага апавядання (А. Блэквуд, Г. Лаўкрафт, Дж. Толкін)…» Фантастика (Р.И Нудельман) // Краткая Литературная Энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков., М.: Сов. Энциклопедия, 1972. — т..
«…значэнне фэнтэзі не ў падрабязнасці праўдзівага адбітву, які існуе дзеля адданасці фактам, але ў пачуцці індывідуальнага, якое прыводзіць рэчы ў дзіўны і ў той жа час у зразумелы парадак, з яго незалежнасцю ў фантастычным»Manlove, C. N. The Impulse of Fantasy Literature. London: The Macmillan Press, 1983.
Пісьменнік Нік Перумаў мяркуе, што «Па знешніх параметрах фэнтэзі з’яўляецца відам фантастычнай казкі»Классификация жанра фэнтези. Произведения Толкина. Сам Пярумаў лічыць сябе падаўжальнікам традыцыі літаратурнай казкі, пачынальнікамі якой у Расіі лічыць А. Пушкіна і М. Гогаля. Крытык В. Губайлоўскі лічыць, што да фэнтазі можна адносіць толькі адну кнігу, а менавіта «Валадара Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна.
С. Галіеў вылучае 3 групы азначэнняў жанру фэнтэзі:
1. Самая шматлікая група азначэнняў, прадстаўлена энцыклапедычнымі і літаратурнымі слоўнікамі, адносіць фэнтэзі да асабістага віду чароўнай казкі.
2. Група прадстаўляе думку даследчыкаў, якія засноўваюць фэнтэзі на размытых паняццях звышнатуральнага, ірацыянальнага, нетлумачальнага.
3. Група азначае фэнтэзі як складаныя сінтэтычныя жанравыя канструкцыі, такія як «…фантастычны філасоўскі раман з элементамі чароўнай казкі і гераічнай эпапеі» ці «сучасная гераічна-міфалагічная эпапея, створаная ў традыцыях паўночнай міфалогіі»..
Гісторыя фэнтэзі
Папярэднікі фэнтэзі Крыніцай вобразаў дзеля фэнтазі з’яўляецца, несумненна, уся сусветная скарбніца казак, міфаў, балад, легенд. Рамантызм пачатку ХІХ ст. распачаў шырокую практыку стварэння літаратурных тэкстаў на базе казак і міфалогіі (Э. Т. А. Гофман, І. В. Гётэ, В. Гаўф), але ён выкарыстоўваў магічныя элементы ў якасці алегорый. Гофман («Залаты збан», «Малы Цахес, празваны Цыноберам») стварае класічныя творы абсурду, дзе ўсё чароўнае прыносіць хаос, парушае звычныя законы логікі. Фэнтазі, якое сфарміравалася шмат пазней, насупраць, было схільна мадэляваць лагічны, упарадкаваны сусвет, дзе магічныя законы з’яўляюцца прыкладнымі аналагамі рэальных навуковых і прыродных. Першае «протафэнтазі» пачынае афармляцца на мяжы ХІХ-ХХ ст. Сярод папярэднікаў — Хорас Уолпал («Замак Отранта», 1764), Р. Кіплінг («Казкі старой Англіі»), Э. Блэквуд, Уільям Морыс. Брытанскі арыстакрат лорд Эдвард Дансэні (1878—1957) упершыню стварае цыкл апавяданняў пра выдуманы свет, у якім пануюць багі, каралі, прарокі, невядомыя пачвары (зборнікі навел «Час і багі» і інш.). Іншы дагэтуль уплывовы твор перыяду — раман Хоўп Мірліз «Луд-у-Смузе» (1926).
Амерыканская група заснавальнікаў фэнтэзі Заснавальнікамі сапраўднага фэнтэзі лічацца дзве групы пісьменнікаў, якіх можна падзяліць на амерыканскую і брытанскую школы. У першую ўваходзілі Говард Лаўкрафт, Кларк Эштан, Эдгар Райс Бэраўз, Флэтчэр Прэт, Роберт Говард і іншыя. Говард Лаўкрафт стварыў шэраг выдуманых гістарычных эпох, якія былі заселены цывілізацыямі пачвар і жудаснымі істотамі (Ктулху і інш.). Эдвард Райт Бероўз (чыя літаратурная дзейнасць прыходзіцца на 1912—1948 гг) распрацоўвае фантастычную цывілізацыю з атрыбутыкай старажытнасці і Сярэдневечча, якая быццам існуе на Марсе. Роберт Говард, мусіць, першы паводле ўкладу ў фарміраванне фэнтэзі, ён упершыню ў літаратуры стварыў вялікі фантастычны свет («Хабарэйскую эру») з дэталёва распрацаванай гісторыяй, шматлікімі культурамі. Прыгоды яго героя — Конана Кімерыйца (Конана-варвара) пасля смерці аўтара больш чым на 50 гадоў былі забытыя, але потым да іх вярнулася папулярнасць. Фактычна менавіта з Говарда, чые творы былі апублікаваныя яшчэ ў 30-я гг (за 20 гадоў да «Валадара Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна) пачынаецца паджанр «Мяча і магіі», да якога можна аднесці большасць сучаснага фэнтэзі.
Кларк Эштан Сміт, па сведчанні многіх крытыкаў, быў найбольш таленавітым з заснавальнікаў фэнтэзі , але напісаў толькі некалькі дзясяткаў апавяданняў, пасля чаго пакінуў літаратуру. Флэтчэр Прэт у 1948 г. публікуе раман «Калодзеж Адзінарога», дзе распрацоўвае вялікі фантастычны сусвет са сваёй гісторыяй і культурай, з міфалагічнымі матывамі і магіяй. Амерыканскую пісьменніцу Лі Брэкет можна лічыць адной за пачынальніц тэхнафэнтэзі: у яе творчасці магія і міфалагічныя матывы суседнічаюць з касмічнымі караблямі і лазерамі. «Вяршыня» яе творчасці — «Меч Рыянона» (The Sword of Rhiannon) быў выдадзены ў 1949 г.
Брытанская група заснавальнікаў фэнтэзі Брытанская група заснавальнікаў фэнтэзі прадстаўлена Толкінам, Клайвам Льюісам, Чарлзам Уільямсам і іншымі. Фактычна падрыхтаваў брытанскага чытача да ўспрымання новага «казачнага» жанру пісьменнік Эдвард Дансэні. Толкін паважліва ставіўся да яго творчасці, адчуваў яго ўплыў, але адгукаўся аб Дансэні стрымана, «палемізаваў» з яго працамі ўжо ў сваіх першых творах. Толкіна хутчэй натхняў «светлы» германскі эпас чым «кельцкае змярканне», з якога чэрпаў вобразы Дансэні. Дж. Р. Р. Толкін («Валадар Пярсцёнкаў», апублікаваны ў 1954-1955 гг.) аказаў уплыў на фарміраванне эпічнага фэнтэзі і сфарміраваў свой так званы «толкінаўскі архетып» жанра — вядомыя міфічныя істоты (эльфы, гномы, гобліны) ператвараюцца ў народы са сваёй культурай, цывілізацыяй, гісторыяй. Болей за тое, калі многія аўтары фэнтэзі таго часу працавалі ў памежным жанры, спалучаючы міфалогію і тэхніку (знаходзячыся пад уплывам папулярнай яшчэ с канца ХІХ ст. навуковай фантастыкі), то Толкін стаў адным з пачынальнікаў менавіта «чыстага», класічнага фэнтэзі. Ён фарміраваў свой жанр фактычна як процівагу «чароўнай» літаратурнай казцы. Ён прызнаваўся, што фактычна ненавідзеў тое, што час зрабіў са старажытным англійскім эпасам, ператварыўшы яго высакародных і велічных персанажаў у маленькіх «эльфікаў» з павучальных дзіцячых гісторый. Пад пяром Толкіна эпас вяртаў былую грацыю і «даросласць», сур’ёзнасць. Значную ролі ў фарміраванні брытанскай галіны фэнтэзі адыграла створаная ў Оксфардзе суполка «Інклінгаў» (перакручанае «Інглінгі» — назва скандынаўскай дынастыі «эпохі саг», англійскае «ink» — чарніла). Ядром суполкі былі Дж. Р. Р. Толкін і Клайв Льюіс, пазней да іх далучыўся Чарлз Уільямс, некалькі разоў у суполцы выступаў Эдгар Эдзісан. Творчасць Клайва Льюіса перажывае эвалюцыю ад навуковай фантастыкі («Касмічная трылогія», 1930-40-я гг, дзе да фантастычных элементаў ужо далучаюцца вобразы дэманаў, рэлігійныя алегорыі, матывы артураўскіх легенд) да фэнтэзі («Хронікі Нарніі» і інш).
Новая хваля У 1970-я гг. прыходзіць «новая хваля» фэнтэзі: маладыя аўтары імкнуцца ламаць ужо складзеныя тады кансерватыўныя каноны жанра. «Сагу аб Вечным Ваяры» (Eternal Champion) Майкла Муркока можна лічыць пачаткам «Новай хвалі» і выдатным прыкладам «нетолкінаўскага» фэнтэзі. Аўтар распрацоўвае тэорыю мноства сусветаў, у якіх бясконца перараджаецца ў многіх абліччах адзін і той жа дух Вечнага Героя. Пазней вобраз бясконцай множнасці сусветаў выкарыстоўвае і Роджэр Жалязны ў «Хроніках Амбера». Ён скасоўвае трыдыцыйную для фэнтэзі таго часу антытэзу Дабра і Зла, робіць герояў меней адназначнымі, а інтрыгу — болей складанай. У Амберы ахоўнікі сусветнага парадку — тыраны і дэспаты, а іх ворагі — высакародныя прадстаўнікі хаосу. Але ў выніку перамогі апошніх сусвет загіне. У 1990-я гады польскі пісьменнік Анджэй Сапкоўскі, выкарыстоўваючы, у цэлым, толкінаўскі архетып, творча пераасэнсаваў існыя каноны фэнтэзі і чароўнай казкі ў сваіх творах «Апошняе жаданне», «Меч прызначэння». Джон Марцін (вядомы як «амерыканскі Толкін» за стварэнне вялізнага, складанага, добра распрацаванага сусвету) у большай ступені звяртаецца да гістарычнага жанра, культуры яго народаў адрозніваюцца рэалістычнасцю.
Фэнтэзі ў Беларусі
Сярод сучасных беларускіх пісьменнікаў фэнтэзі — Серж Мінскевіч. Яго кніга «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» заснавана на беларускай міфалогіі і напісана на беларускай мове. На беларускай мове напісаны і твор Аляксея Шэіна «Сем камянёў». На рускай мове піша Вольга Грамыка (тэтралогія «Беларыйскі цыкл пра ведзьму Вольху» і інш.).
Марфалогія твора фэнтэзі
Структура фэнтэзі-сусвета Юліяна Шалковіна вылучае наступную ўніверсальную структуру твора фэнтэзі:
1. У кнігах фэнтэзі падзеі звычайна адбываюцца ў выдуманым сусвеце. То бок не ў «краіне мар», дзе могуць не дзейнічаць элементарныя законы (напрыклад, зямное прыцягненне, ці элементарная логіка), а ў даволі рэальным, лагічным сусвеце, дзе асноўныя законы тыя ж, што і на Зямлі: планеты з большасці круглыя, 2+2 = 4, істоты дыхаюць паветрам і іншЮліяна Шалковіна, «Фэнтэзі як жанр літаратуры» . Часта наскрозь «магічны», «міфалагічны», сусвет фэнтэзі, тым не менш, строга сістэматызаваны па аналогіі з рэальным сусветам, ён не з’яўляецца «краінай абсурду», «зямлёй сноў», а функцыяніруе па цвёрдых, непахісных законах. Гэта істотна адрознівае фэнтэзі ад аповесцей Льюіса Кэрала, Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана, Рэдьярда Кіплінга («Казкі старой Англіі»).
2. Істоты, якія жывуць у гэтым сусвеце, не абавязкова людзі, альбо людзі з трансфармаванай знешнасцю. Але гэтыя істоты абавязкова надзеленыя нейкімі чалавечымі якасцямі: любоў, нянавісць, адданасць, здрада. Чароўныя істоты, у казках і міфах традыцыйна прывідныя і эфемерныя (эльфы, феі, гномы і г.д.), у фэнтэзі маюць сацыяльную арганізацыю, добра прамаляваны лад жыцця, менталітэт. Іх супольнасць канструюецца аўтарам па аналогіі з культурна-гістарычнымі тыпамі рэальнай чалавечай гісторыі.
3. Некаторыя істоты, што насяляюць фэнтэзі-сусвет, валодаюць незвычайнымі здольнасцямі: магія, бяссмерце, прадбачанне, стварэнне магічным прадметаў, левітацыя і інш.
4. Прысутнічае матыў падарожжа, шляху, які павінны прайсці герой да сваёй мэты.
У адрозненне ад літаратурных казак, міфалагічных раманаў, міфалагізм фэнтэзі не імпліцытны, гэта не прыём (метафара, алегорыя ці архетып), не міфапаэтыка, а свядомае імкненне аўтара стварыць фантастычную міфалогію па аналогіі са старажытнымі сістэмамі. У аснове фэнтэзі мадэль сусвету, якая ўтрымлівае такія ўласцівасці міфалагічнага мыслення, як нявылучанасць чалавека з навакольнага асяроддзя, персаналізацыя дабра і зла, ачалавечванне прыродных з’яў, атаясненне мікракосмаса і макракосмаса, прасторна-сусветны сінкрэтызм, бінарная логікаЖанр фэнтэзі ў ацэнках сучаснай крытыкі .
С. Галіеў вылучае 3 прынцыпы будавання сусвету фэнтэзі:
Прынцып сінтэтызму. Прынцып паралельнасці. Прынцып міфалагізму.