Джон Вінсент Хёрт CBE (; ) — брытанскі кіно, трохкратны лаўрэат прэміі BAFTA і лаўрэат прэміі «Залаты глобус». Часта іграе другарадныя ролі эксцэнтрычных персанажаў, якія выпрабоўваюць фізічныя або душэўныя пакуты. Камандор Ордэны Брытанскай імперыі.
Найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Паўночны экспрэс», «Чалавек-слон», «Чужы», «Кантакт», «Хелбой: Герой з пекла», «Хелбой 2: Залатая армія», «Ключ ад усіх дзвярэй», «V — значыць вендэта», «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» і серыі фільмаў пра Гары Потэра.
Кейн, персанаж Хёрта ў фільме «Чужы», быў прызнаны адным з самых запамінальных персанажаў у гісторыі кінематографа.Alien named as top 18-rated scene
Біяграфія Джон Хёрт нарадзіўся 22 студзеня 1940 года ў горадзе Чэстэрфілд, Англія. Бацька Хёрта быў вікарыем невялікага гарадка ШайрбрукІнтэрв’ю Джона Хёрта на радыё BBC, студзень 2002 на паўночным усходзе Дэрбішыра, а калі Джону было пяць гадоў — бацька стаў вікарыем царквы Святога Стэфана ў Вудвіле. Маці Хёрта працавала актрысай.John Hurt
thumb|left|200px
Пачынаў кар’еру ў тэатры. Увага Галівуда прыцягнуў у 1966 годзе, сыграўшы ў аскараноснай драме «Чалавек на ўсе часы». Потым доўгі час, і з поспехам, працаваў на тэлебачанні.
Двойчы намінаваўся на прэмію «Оскар», за «Паўночны экспрэс» (1978, прэміі «Залаты глобус» і BAFTA) і за ролю Джона Мерыка ў лінчаўскім «Чалавеку-слане» (1980, прэмія BAFTA).
Шырокай публіцы таксама вядомы па ролях другога плану ў фільмах «Чужы» (1979), «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001), «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008). У высокабюджэтнайNineteen Eighty-Four экранізацыі антыўтопіі «1984» выканаў галоўную ролю Уінстана Сміта.
Фільмаграфія
Зноскі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Камандоры ордэна Брытанскай імперыі