Hosta ці Funkia — род шматгадовых травяністых раслін сямейства .

Шырока выкарыстоўваецца ў садоўніцтве і ландшафтным дызайне.

Названая ў гонар аўстрыйскага лекара і батаніка Хоста. Раней называлася Funkia па імені нямецкага фармацэўта .

Батанічнае апісанне thumb|320px|left|Хоста "Скрыня Пандоры" на клумбе ў Мінску Лісце ў прыкаранёвай разетцы, на хвосціках, шматлікае, разнастайнае па форме, памеру, тэкстуры і колеры.

Кветканосы высокія, да 100 см, слаба пакрытыя лісцем; суквецце пэндзлепадобнае, часта аднабокае; Калякветнік варонкападобны або падобны на званочак, бэзавы або фіялетавы, радзей белы.

Плод — трохграневая скурыстая каробачка. Насенне чорнае, плоскае, крылатае.

Відавая разнастайнасць і геаграфічны арэал Каля 40 відаў. Некаторых відаў няма ў дзікай прыродзе. Ёсць каля 600 сартоў роду Hosta. У раслін роду сустракаюцца спорты — парасткі, якія часам вельмі значна адрозніваюцца ад мацярынскай расліны; часта яны даюць жыццё новым сартам.

Далёкі Усход, Паўднёва-Усходняя Азія, Японія.

Віды Некаторыя віды.

Hosta atropurpurea Hosta capitata Hosta cathayana Hosta clausa Hosta crassifolia Hosta crispula Hosta decorata Hosta fluctuans Hosta fortunei Hosta gracillima Hosta helenioides Hosta hypoleuca Hosta ibukiensis Hosta jonesii Hosta kikutii Hosta lancifolia Hosta longipes Hosta longissima Hosta minor Hosta montana Hosta nakaiana Hosta nigrescens Hosta opipara Hosta plantaginea Hosta plantaginea var. grandiflora Hosta pulchella Hosta pycnophylla Hosta rectifolia Hosta rohdeifolia Hosta rupifraga Hosta sagae Hosta sieboldiana Hosta sieboldii Hosta tardiflora Hosta tardifolia Hosta tardiva Hosta tibai Hosta tokudama Hosta tortifrons Hosta tsushimensis Hosta undulata Hosta ventricosa Hosta venusta Hosta yingeri

Выкарыстанне Шырока ўжываецца ў дэкаратыўным садоўніцтве пры стварэнні кветнікаў, рабатак, бардзюраў. Некаторыя буйныя расліны — выдатныя саліцёры (адзіночна пасаджаныя расліны). Непатрабавальнасць раслін да асвятлення дазваляе з поспехам вырошчваць іх у самых цёмных кутках саду.

У некаторых краінах Азіі Хосту ядуць. З прычыны змяшчэння сапанінаў яна можа выклікаць дыярэю ў сабак і кошак.

Літаратура

Спасылкі Hostalibrary.org

Катэгорыя:Агававыя Катэгорыя:Таксоны, названыя ў гонар людзей