Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (, афіцыйная назва Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі») — найбуйнейшая інфармацыйная ўстанова, якая забяспечвае дзейнасць вучоных і спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Бібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 года пры Інстытуце беларускай культуры. Ад заснавання яна атрымлівала абавязковы асобнік навуковай перыёдыкі Расіі. У 1926 годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі СССР і 74-ма ў ЗША, Канадзе, Германіі, Польшчы і Францыі. У 1927 годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменняў часопісаў. Паводле пастановы ўраду Беларускай ССР ад 15 студзеня 1934 года пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, брашур і перыядычных выданняў, геаграфічных і тапаграфічных карт. Пастановай № 630 ад 25 мая 1948 г. урад Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя Вісарыёна Бялінскага. З 1956 года носіць імя Якуба Коласа (1882—1956). У 1959 годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР і 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У 1965 мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У 1967 годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведванняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданняў.

Кіраўнікі Ян Серада (1925—1927) Клімент Гурвіч (1927-1929) Дзмітрый Даўгяла (1929-1937) Барыс Сянько (1937) Іван Косараў (1937-1941) Восіп Шыманоўскі (1941-1950) М. А. Вільгусевіч (1950-1952) Ф. В. Сцепанюк (1952-1960) Міхаіл Стрыжонак (1961—1994) С. М. Емяльянава (1994-1998) Наталля Бярозкіна (1998—2013) Алесь Груша (2014—2022) Станіслаў Юрэцкі (з 23 верасня 2022)ЮРЕЦКИЙ Станислав СтепановичНавука. — 2022. — 4 кастрычніка. — С. 3

Аддзелы thumb|Кабінет Пятра Глебкі, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Адміністрацыя Навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства Аддзел навуковага фарміравання фондаў Аддзел маркетынгавых камунікацый Аддзел бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання Аддзел інфармацыйных рэсурсаў Цэнтр даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Аддзел навуковай апрацоўкі дакументаў Аддзел лінгвістычнага забеспячэння Аддзел арганізацыі асноўнага фонду Аддзел праграмнага і тэхнічнага забеспячэння навуковых даследаванняў Цэнтр энцыклапедычных выданняў Гаспадарчы аддзел

Спасылкі

Афіцыйны сайт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі Віртуальная Даведкавая Служба Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі Электронны Каталог Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі Экалагічны інфармацыйны цэнтр «Эка-Інфа» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі Віртуальны мемарыяльны кабінет П. Ф. Глебкі Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Афіцыйны твітар-акаўнт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі Афіцыйны акаўнт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі на facebook.com Афіцыйны акаўнт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі ў vk.com

Катэгорыя:Бібліятэкі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1925 годзе Катэгорыя:1925 год у Мінску Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Бібліятэкі Беларусі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Якуба Коласа