Ісламская міжнародная міратворчая брыгада — ісламісцкая міжнародная тэрарыстычная арганізацыя, створаная ў 1998 г. на тэрыторыі Чачні Шамілём Басаевым як узброенае фармаванне пад эгідай Кангрэса народаў Ічкерыі і Дагестана (КНІД).
Мэтай ІММБ абвяшчалася пабудова ісламскай дзяржавы на Паўночным Каўказе. Узначальвалася спачатку Басаевым (загінуў 10 ліпеня 2006), затым Абу Хафсам аль-Урдані (ліквідаваны 26 лістапада 2006).
ІММБ была цесна звязана з Аль-Каідай, важную ролю ў ёй гулялі арабскія найміты Абу аль-Валід (ліквідаваны ў 2004) і Хатаб (ліквідаваны ў 2002). Члены ІММБ прымалі актыўны ўдзел у нападзе чачэнскіх сепаратыстаў на Дагестан улетку 1999 і ў тэрарыстычным акце на Дуброўцы у кастрычніку 2002.
Дзейнічала на тэрыторыі Расіі, Грузіі і Азербайджана.Ісламская міжнародная міратворчая брыгада на сайце GlobalSecurity.org
Афіцыйна прызнана ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй.Country Reports on Terrorism, 2006 // Дзяржаўны дэпартамент ЗША
Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі