Расходнік едкіБеларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. Мн., 1979. (Sédum ácre) — тыпавы від роду сямейства .
Назва
Расходнік едкі, адцытнік, рабачкі, сытнікFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, п’яніца, расходнік, скрыпун, ядранецВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., ачытакГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам, без патаўшчэнняў. Даўжыня сцёблаў дасягае ад 5 да 15 см. Лісце сядзячае, дробнае, яйцападобнае; на бясплодных ляжачых парастках чарапічна размешчанае ў 5-6 радоў, на кветаносных узыходных — больш расстаўленае.
Кветкі залаціста-жоўтыя, у форме 5-канцовых зорачак, сабраны ў шматкветкавыя суквецці наверсе сцёблаўЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича). Формула кветкі: .
Ядавіты.
Арэал і экалогія Карэнішчавы сукулент. Стэнатоп. Расце па сухіх месцах на пясчанай глебе, сухіх палянах, узлесках, пустках, насыпах, агаленнях вапняку, камяністых схілах. Часам сустракаецца як пустазелле ў пасевах, здольны сяліцца на цагляных мурахНовиков В. С., Губанов И. А. Популярный атлас-определитель. Дикорастущие растения. — М.: Дрофа, 2002. — С. 416. — ISBN 5-7107-3766-6..
Распаўсюджаны ў Расіі ў Еўрапейскай частцы, Перадкаўказзі і Заходняй Сібіры. Звычайны від ва ўсіх сярэднярускіх абласцях. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца часта па ўсёй тэрыторыі. Цвіценне з канца вясны да сярэдзіны лета.
Таксанамічнае становішча Від Расходнік едкі адносіцца да роду сямейства .
Гаспадарчае значэнне і ўжыванне Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
меданос. У чэрвені — ліпені, нават пры засусе, выдзяляе шмат нектару. Мёдапрадуктыўнасць дасягае 35 кг з гектара.
Сок з зялёных частак расліны атрутны.
Літаратура
Новиков В. С., Губанов И. А. Популярный атлас-определитель. Дикорастущие растения. — М.: Дрофа, 2002. С. 416. ISBN 5-7107-3766-6 Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 711. Sedum acre L. — Очиток едкий // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 347. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
Катэгорыя:Расходнік Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе