Рудакі Абу Абдалах (Абуль Хасан) Джафар (каля 858, паселішча Панджрудак, цяпер Пенджыкент, Сагдыйская вобласць — 941) — таджыкскі і персідскі паэт; заснавальнік паэзіі на мове фарсі.

Біяграфія

Паводле падання, быў аслеплены. Атрымаў схаластычную адукацыю, ведаў арабскую мову. Праславіўся як спявак і музыкант-рапсод, магчыма, і як аўтар. Больш за 40 гадоў узначальваў плеяду паэтаў пры двары правіцеляў Бухары. Перад смерцю зазнаў ганенне, памёр у галечы.

Творчасць

Да сённяшняга часу дайшло каля тысячы яго двухрадкоўяў, цалкам — касіда «Маці віна» (933), аўтабіяграфічная «Ода на старасць» і каля 40 чатырохрадкоўяў (рубаі). Аўтар панегірыкаў, лірычных і дыдактычных твораў, паэм, у т.л. «Каліла і Дымна» (932, пераклад з арабскай, збераглася ў фрагментах). У яго творах апяваецца радасць быцця, дружба, высакародства, каханне, хараство прыроды. Створаны ім стыль пераважаў у фарсімоўнай паэзіі да ХІ ст.

Пераклады

На беларускую мову асобныя вершы Рудакі пераклаў Сяргей Грахоўскі. +

Спасылкі

Зборнік вершаў Рудакі на рускай і таджыкскай мовах

Катэгорыя:Персідскамоўныя паэты Катэгорыя:Таджыкскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты X стагоддзя Катэгорыя:Заснавальнікі нацыянальнай пісьменнасці і літаратуры Катэгорыя:Паэты Таджыкістана Катэгорыя:Фарсімоўныя паэты