Зо́рнае неба — сукупнасць свяцілаў, бачных на начным небе. У ясную ноч, калі няма Месяца, чалавек з добрым зрокам можа ўбачыць простым вокам каля 2,5 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні, з іх большасць размешчана паблізу паласы Млечнага Шляху. Усяго ў абодвух паўшар’ях зорнага неба налічваецца каля 6 тысяч зорак да 6-й зорнай велічыні. Пры інструментальных назіраннях колькасць бачных зорак хутка расце, сягаючы, напрыклад, 32 млн зорак да 15-й зорнай велічыні. Таксама ў лік аб’ектаў зорнага неба, частку з якіх можна назіраць і простым вокам, уваходзяць зорныя скопішчы, зорныя асацыяцыі, галактычныя туманнасці, галактыкі, квазары, скопішчы галактык, планеты, спадарожнікі планет, малыя планеты, каметы, метэоры.
Само начное неба таксама свеціцца з прычын атамных працэсаў у іанасферы.
Выгляд начнога зорнага неба бесперапынна мяняецца з прычыны сутачнага вярчэння Зямлі вакол сваёй восі, гадавога руху Зямлі вакол Сонца, уласнага руху целаў Сонечнай сістэмы. Дзеля зручнасці арыентацыі зорнае неба падзелена на сузор’і.
Гл. таксама Атлас зорнага неба Зорныя каталогі
Літаратура С. 109—112. Астраномiя: вучэбны дапаможнiк для 11 кл. агул.-адукац. устаноў з беларускай мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалеў — 2-е выд. — Мн.: Народная асвета, 2009. — 214 с. ISBN 978-985-03-1084-2 Астраномія: атлас: вучэбны дапаможнік для 11-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / А. А. Шымбалёў, І. В. Галуза, У. А. Голубеў; рэд. Г. С. Малышава. — Мн.: Белкартаграфія, 2011. — 31 с. ISBN 978-985-508-114-3
Катэгорыя:Зоркі Катэгорыя:Зорная астраномія