Салтано́ва. Сустракаецца таксама варыянт Салтано́ў, м. (, ) — аграгарадок у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Салтаноўскага сельсавета, з 2008 года цэнтр сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 15 км у напрамку на захад ад горада Рэчыца, за 65 км ад Гомеля, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дземяхі. Каля аграгарадка працякае рака Ведрыч.
Гісторыя У 1872—1917 гадах у вёсцы дзейнічаў Салтаноўскі драцяна-цвіковы завод. Меў паравы рухавік. У 1913 годзе працавала 75 чал. У 1-ю сусветную вайну вырабляў цвікі, калючы дрот, скобы.
Насельніцтва 2001 год — 970 жыхароў, 398 двароў.
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Ліст карты N-36-121. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1985 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Салтаноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рэчыцкага раёна