Смаля́нка, смолка (Melandrium) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1 м з залозістым або простым апушэннем. Лісце супраціўнае, суцэльнае, прыкаранёвае звужана ў чаранок, сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, чырвоныя, светла-пурпурныя ў паўпарасоніках. Плод — каробачка.
Віды
Раней у род уключалі каля 100 відаў, пашыраных паўсюль, але пасля перагляду таксанаміі ў некаторых крыніцах род прызнаецца сінанімічным роду , а ў іншых страціў большасць відаў, якія былі пераразмеркаваныя ў іншыя роды. Паводле сучасных меркаванняў род уключае 6 відаўВіды роду Melandrium: інфармацыя ў базе даных The Plant List., яшчэ 48 відаў на сайце «The Plant List» маюць статус «unresolved», які азначае, што пакуль навукоўцы не вызначыліся канчаткова, трэба гэтыя віды ўключыць у род Смалянка ці вынесці ў іншыя роды.
Пералік відаў:
Значэнне і выкарыстанне
Лекавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле.
Літаратура
Спасылкі
Genus: Melandrium Röhl. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
Катэгорыя:Гваздзіковыя