Беларусь удзельнічала ў конкурсе песні «Еўрабачанне» з 2004 па 2019 год. Дэбют краіны на конкурсе быў няўдалым, дуэт «Аляксандра і Канстанцін» заняў толькі 19 месца ў паўфінале, што не дазволіла яму працягнуць удзел.

Удзел Беларусі на «Еўрабачанні» нельга назваць паспяховым, за 16 гадоў удзелу краіна змагла прайсці ў фінал толькі 6 разоў: у 2007, 2010, 2013, 2014, 2017 і 2019 гадах. Пры гэтым у топ-10 у фінале краіна патрапіла толькі аднойчы, у 2007 годзе. Тады краіну прадстаўляў Дзмітрый Калдун з песняй «Work your magic». Яму ўдалося выйсці ў фінал і заваяваць 6-е месца. Гэты вынік стаў найлепшым за ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе.

У сакавіку 2021 краіна была дыскваліфікавана з конкурса з-за таго, што песня абраных прадстаўнікоў, гурта «Я научу тебя» мела палітычны падтэкст. Такім чынам краіна ўпершыню за 17 гадоў удзелу ў конкурсе (з улікам адмененага конкурса 2020 года), яго прапусціла.

28 мая 2021 года Еўрапейскі вяшчальны саюз аб’явіў аб пазбаўленні членства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі з-за пытанняў парушэння правоў чалавека ў краіне на фоне бягучага пераследу апазіцыіОрганизаторы «Евровидения» приостановили членство Белоруссии в союзе.

За 16 гадоў удзелу, Беларусь атрымала ў фіналах 368 балаў, а ў паўфіналах — 1025 балаў.

Гісторыя

2000-я Першымі прадстаўнікамі краіны стаў дуэт «Аляксандра і Канстанцін», які выканаў на конкурсе песню «My Galileo». У тым годзе краіна атрымала 10 балаў і заняла 19 месца ў паўфінале.

На наступны раз Беларусь на конкурсе прадстаўляла Анжаліка Агурбаш. На падрыхтоўку нумара было выдаткавана каля 5 мільёнаў долараў, асноўным спонсарам спявачкі з’яўляўся яе муж — бізнесмен Мікалай Агурбаш. Нягледзячы на высокія шанцы выхаду ў фінал, якія давалі Беларусі букмекерскія фірмы, краіна заняла толькі 13 месца ў паўфінале.

У 2006 годзе на «Еўрабачанне» ў Афіны паехала Паліна Смолава. Яе выступ у паўфінале конкурса стаў найгоршым вынікам для краіны за ўсю гісторыю ўдзелаў. У той год Беларусь заняла толькі 22 месца сярод 23 удзельнікаў паўфінала.

Найлепшы вынік краіна дасягнула ў 2007 годзе, калі на «Еўрабачанне» паехаў пераможца Фабрыкі зорак 5 Калдун. Кіраўнікамі дэлегацыі з’яўляліся Аляксандр Ціхановіч і Філіп Кіркораў. Песня расійска-армянскага кампазітара Карэна Кавалярана «Work your magic» (Твары свой цуд) заняла 6 месца, набраўшы 145 балаў.

На наступны год конкурс адбываўся ў сталіцы Сербіі — Бялградзе. На «Еўрабачанне» паехаў пераможца конкурса «Новая волна» Руслан Аляхно. Песня «Hasta la vista» набрала 27 балаў і заняла толькі 17 месца. Нягледзячы на гэта, відэакліп на песню атрымаў узнагароду як найлепшы відэакліп-удзельнік конкурса.

Беларусь на «Еўрабачанні 2009» прадстаўляў пераможца Славянскага базару 2004 года Пётр Ялфімаў. Рок-кампазіцыя «Eyes, that never lie» набрала 25 балаў і заняла 13 месца.

2010-я У 2010 годзе конкурс прымала ў сябе сталіца Нарвегіі — Осла. На гэты раз Беларусь упершыню прадстаўляла група. Яна складалася з удзельнікаў музыкальнага праекта тэлеканала АНТ. Песня «Butterflies» расійскага кампазітара Максіма Фадзеева выйшла ў фінал, дзе заняла перадапошняе 24 месца.

У выніку ўнутранага адбору ў 2011 годзе краіну на «Еўрабачанне 2011» паехала прадстаўляць Анастасія Віннікава. Яе песня «I love Belarus», нягледзячы на высокія шанцы трапіць у фінал, заняла толькі 14 месца ў паўфінале.

З нацыянальны адборам на «Еўрабачанне 2012» быў звязаны скандал з падтасоўкай галасоў тэлегледачоў. У выніку разбору краіну паехала прадстаўляць група «Litesound» з песняй «We are the heroes». Беларусь зноў не трапіла ў фінал, заняўшы 16 месца ў паўфінале.

У 2013 годзе Беларусь стала першай краінай, што абрала свайго прадстаўніка на конкурс «Еўрабачанне 2013» у шведскі горад Мальмё. У выніку галасавання журы і тэлегледачоў (50/50) прадстаўніцай Беларусі была абрана Алена Ланская з песняй «Rhythm of love», якую пасля змяніла на «Solayoh». Спявачка прайшла ў фінал, дзе заняла 16 месца.

На нацыянальным адборы, які прайшоў 10 студзеня 2014 года, перамогу атрымаў спявак TEO з песняй «Cheesecake». 8 мая ён выступіў у другім паўфінале конкурса «Еўрабачанне», і змог прайсці ў фінал (гэта быў першы раз, калі краіна прайшла ў фінал 2 гады запар). У фінале конкурса, які прайшоў 10 мая, ТЕО набраў 43 балы і заняў 16 месца.

У 2015 годзе прадстаўнікамі краіны на конкурсе стаў дуэт Uzari & Maimuna з песняй «Time». У фінал яны не прайшлі, заняўшы 12 месца ў паўфінале.

Прадстаўніком на конкурсе ў 2016 годзе быў абраны IVAN. Яго прадзюсарам быў Віктар Дробыш, які да гэтага, у 2012 годзе, прадзюсіраваў прадстаўнікоў Расіі, фальклорны калектыў Буранаўскія бабулі, якія занялі 2-е месца. Аднак гэта не дапамагло прадстаўніку Беларусі. Песня «Help You Fly», якую выконваў артыст, у фінал конкурса не трапіла, спыніўшыся на 12 месцы ў паўфінале.

На Еўрабачанне 2017 у Кіеў упершыню паехаў гурт з песняй на беларускай мове. Песня «Гісторыя майго жыцця» у выкананні гурта NAVIBAND прагучала 11 мая ў другім паўфінале конкурса. Артыстам удалося прайсці ў фінал і 13 мая яны выступілі паўторна, заняўшы 17 месца.

На конкурс 2018 года ад Беларусі быў абраны вядомы ўкраінскі спявак Alekseev. З песняй «Forever» ён выступіў у першым паўфінале, дзе заняў 16 месца, што не дазволіла яму выйсці ў фінал.

У 2019 годзе краіну прадставіла маладая спявачка ZENA з песняй «Like It». Яна выступіла ў першым паўфінале і змагла прайсці ў фінал, заняўшы 10 месца. У фінале ZENA заняла 25 месца, аднак пазней адбыўся пералік вынікаў і выявілася, што спявачка на самай справе была на 24 месцы.

2020-я У нацыянальным адборы на «Еўрабачанне 2020» перамог гурт VAL, ён і павінен быў прадстаўляць краіну на конкурсе з беларускамоўнай песняй «Да відна». Аднак пазней «Еўрабачанне 2020» было адменена з-за пандэміі COVID-19.

Першапачаткова Беларусь планавала прыняць удзел у конкурсе 2021 года і павінна была выступаць у першай палове першага паўфіналу. 9 сакавіка 2021 года праз унутраны адбор БТРК абрала ўдзельніка, ім аказаўся гурт з рускамоўнай песняй «Я научу тебя». Аднак 11 сакавіка заяўка была адхілена, паколькі EBU вырашыў, што песня парушае правілы конкурсу. Беларускаму вяшчальніку было прапанавана прадставіць альбо новую версію песні, альбо цалкам новую песню, якая будзе адпавядаць правілам, у адваротным выпадку краіне пагражала дыскваліфікацыя. 26 сакавіка Белтэлерадыёкампанія прапанавала новую песню, якая называецца «Песня про зайцев», яе таксама спявае гурт «Галасы ЗМеста». Аднак гэтая песня таксама была адхілена, па тых жа прычынах, што і папярэдняя заяўка, а Беларусь была дыскваліфікаваная з конкурсу 2021 года.

28 мая 2021 года, праз шэсць дзён пасля фіналу 2021 года, ЕВС прыпыніў членства БТРК у арганізацыі. Вяшчальнік атрымаў два тыдні (да 11 чэрвеня), каб даць адказ, перш чым прыпыненне ўступіць у сілу, але Белтэлерадыёкампанія не дала на гэта ніякага адказу. 1 ліпеня вяшчальнік быў выключаны з ЕВС, і такім чынам страціў правы на трансляцыю і ўдзел у конкурсах, якія арганізуюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Пазней было абвешчана, што выключэнне будзе доўжыцца тры гады, аднак па заканчэнні гэтага тэрміну БТРК прыйдзецца паўторна падаваць заяўку на членства.

Удзельнікі

+Легенда табліцыПераможцаДругое месцаТрэцяе месцаЧацвёртае месцаПятае месцаАпошняе месцаАўтаматычны праход у фіналНе прайшла ў фіналНе ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана

Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал Месца Балы Месца Балы 2004 Аляксандра і Канстанцін Англійская «My Galileo» «Мой Галілеа»Не прайшлі 19 10 2005 Анжаліка Агурбаш Англійская «Love Me Tonight» «Кахай мяне сёння вечарам»Не прайшла 13 67 2006 Паліна Смолава Англійская «Mum» «Мама»Не прайшла 22 10 2007 Калдун Англійская «Work your magic» «Твары сваё чараўніцтва» 6 145 4 176 2008 Руслан Аляхно Англійская «Hasta la vista» «Бывай»Не прайшоў 17 27 2009 Пётр Ялфімаў Англійская «Eyes, that never lie» «Вочы, якія ніколі не ілгуць»Не прайшоў 13 25 2010 «3+2» Англійская «Butterflies» «Матылькі» 24 18 9 59 2011 Анастасія Віннікава Англійская «I love Belarus» «Я люблю Беларусь»Не прайшла 14 45 2012 «Litesound» Англійская «We are the heroes» «Мы героі»Не прайшлі 16 35 2013 Алена Ланская Англійская «Solayoh» «Салеа» 16 48 7 64 2014 TEO Англійская «Cheesecake» «Чызкейк» 16 43 5 87 2015 Uzari & Maimuna Англійская «Time» «Час»Не прайшлі 12 39 2016 IVAN Англійская «Help You Fly» «Дапамагу табе лятаць»Не прайшоў 12 84 2017 NAVIBAND Беларуская«Гісторыя майго жыцця» 17 83 9 1102018AlekseevАнглійская«Forever»«Назаўжды»Не прайшоў 16 652019ZENAАнглійская«Like It»«Спадабацца»2431 10 122 2020VALБеларуская«Да відна»Конкурс адменены 2021Галасы ЗМестаДыскваліфікаваныяЗ 2022 года ўдзел немагчымы (прыпынена членства ў ЕВС)

Беларусы як прадстаўнікі іншых краін ГодВыканаўцаКраінаПесняПеракладМоваФіналПаўфіналМесцаБалыМесцаБалы 2009 Аляксандр Рыбак «Fairytale» «Казка» Англійская 1 387 1 201 2018 Аляксандр Рыбак «That’s How You Write A Song» «Вось як трэба пісаць песню» Англійская 15 144 1 266

Гісторыя галасавання Станам на год гісторыя галасавання Беларусі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 166 2 126 3 71 4 66 5 53 Большасць балаў атрымалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 50 2 41 3 32 4 31 5 26 Большасць балаў аддалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 215 2 212 3 104 4 101 5 99 Большасць балаў атрымалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 155 2 89 3 87 4 83 5 77

Каментатары і глашатаі Год Каментатар Абвеснік 2004 Дзяніс Кур’ян Дзяніс Кур’ян 2005 Дзяніс Кур’ян Алена Панарова 2006 Дзяніс Кур’ян Карыяна 2007 Дзяніс Кур’янАляксандр Ціхановіч Юліяна 2008 Дзяніс Кур’ян Вольга Барабаншчыкава 2009 Дзяніс Кур’ян Кацярына Літвінава 2010 Дзяніс Кур’ян Аляксей Грышын 2011 Дзяніс Кур’ян Лейла Ісмаілава 2012 Дзяніс Кур’ян Дзмітрый Калдун 2013 Яўген Перлін Дар’я Домрачава 2014 Яўген Перлін Алена Ланская 2015 Яўген Перлін Юрый Вашчук (ТЕО) 2016 Яўген Перлін Юрый Наўроцкі (Юзары) 2017 Яўген Перлін Алена Ланская 2018 Яўген Перлін Naviband 2019 Яўген Перлін Марыя Васілевіч 2020 Яўген Перлін Не было 2021 Не транслявалі Не ўдзельнічалі

Фотагалерэя

Гл. таксама Беларусь на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Еўрабачання «Навіны Еўрабачання ў Беларусі»

Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Культура Беларусі