Франц Мюнтэферынг (; , Нехайм (цяпер у складзе горада Арнсберг) — нямецкі палітык, член СДПГ.
У 2005—2007 гадах віцэ-канцлер ФРГ і федэральны міністр працы і грамадскіх спраў, у 1998—1999 — федэральны міністр транспарту, будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі, 2002—2005 — намеснік кіраўніка фракцыі СДПГ у бундэстагу, 2004—2005 — кіраўнік СДПГ. 7 верасня 2008 Мюнтэферынг быў зноў вылучаны на пасаду старшыні СДПГ (замест Курта Бека). 18 кастрычніка зацверджаны на гэтай пасадзе з’ездам СДПГ. 13 лістапада 2009 г. яго пераемнікам на гэтым пасту стаў Зігмар Габрыэль.
Спасылкі Біяграфія на сайце «Deutsche Welle» Біяграфія на сайце бундэстага
Катэгорыя:Міністры транспарту Германіі Катэгорыя:Міністры працы Германіі Катэгорыя:Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі