Эдгар Варэз (; , Парыж — , Нью-Ёрк) — французска-амерыканскі кампазітар, адзін з піянераў электроннай і канкрэтнай музыкі.

Выступаў як дырыжор з арганізаваным ім «Сімфанічным хорам» у Берліне (1908). З 1915 года жыў у ЗША, дзе заснаваў шэраг музычных калектываў і арганізацый, удзельнічаў у стварэнні Панамерыканскага таварыства кампазітараў (1926). Эксперыментаваў у галіне тэмбравыга абнаўлення музычнай мовы з дапамогай сучаснай тэхнікі і індустрыі шумоў, а таксама выкарыстання электроннай музыкі («Электранічная паэма», «Іанізацыя» для 41 ударнага інструмента і 2 сірэн, і інш.). Працаваў над пашырэннем акустычных магчымасцяў музычных інструментаў.

Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта