Стара́я Ка́менка (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.

Назва Назва паходзіць ад таго, што землі тут камяністыя.

Геаграфія Знаходзіцца 15 км у напрамку на поўдзень ад горада Слаўгарад, за 83 км ад Магілёва, за 76 км да чыгуначнай станцыі Крычаў. Непадалёк ад вёскі цячэ рака Каменка.

Гісторыя Да 2006 года ўваходзіла ў склад Каменкаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-11 Об изменении административно-территориального устройства Славгородского района .

Насельніцтва 1910 год — 403 чалавекі. 1999 год — 195 чалавек. 2001 год — 173 жыхары, 61 двор. 2010 год — 48 чалавек. 2011 год — 51 чалавек, 31 двор.

Інфраструктура У вёсцы працуюць аддзяленне сувязі, сельскі клуб-бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дом сацыяльных паслуг.

Гістарычныя і памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Стаянкі мезаліту, неаліту і бронзавага веку (каля вёскі).

Вядомыя асобы Мікалай Мікалаевіч Рагаўцоў (нар. 1947) — вучоны ў галіне оптыкі і прыкладной матэматычнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Літаратура

Ліст карты N-39-99. Выданне 1979 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Кабінагорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна