Атча́янны. Сустракаецца таксама варыянт Адча́янны (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
На ўсходзе мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 5 км ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).
Гідраграфія На поўдні меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.
Забудаваны драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. Напачатку 1930-х гадоў жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхара.
Дынаміка 1959 год — 61 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхара.
Літаратура
Катэгорыя:Марозавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна