United Technologies Corporation (UTC) () — адна з найбуйнейшых фінансава-прамысловых груп ЗША. Штаб-кватэра — у Хартфардзе, штат Канектыкут.
Гісторыя Заснавана ў 1929 годзе, калі кампаніі Boeing Airplane Company, Boeing Air Transport, Chance Vought, Hamilton Standard, Pratt & Whitney, Sikorsky Aircraft аб’ядналіся, стварыўшы кампанію United Aircraft and Transport Corporation. У 1934 годзе, у адпаведнасці з Air Mail Act, кампанія была падзелена на тры часткі — Boeing, United Aircraft і United Airlines. У 1975 годзе United Aircraft была пераназвана ў United Technologies (гэта імя кампанія носіць і дагэтуль).
Уласнікі і кіраўніцтва Галоўны кіраўнік і прэзідэнт — Луі Шэнеўе (Louis R. Chenevert), старшыня савета дырэктараў — Джордж Дэвід (George David).
Дзейнасць У UTC уваходзяць наступныя кампаніі: Carrier Corporation — адна з вядучых у свеце кампаній па вытворчасці сістэм абагравання, вентыляцыі, кандыцыянавання, астуджэння. Hamilton Sundstrand — кампанія абароннага комплексу, якая распрацоўвае і выпускае авіяцыйнае і іншае ваеннае абсталяванне. Otis — найбуйнейшы ў свеце вытворца ліфтаў, эскалатараў і г. д.. Pratt & Whitney — кампанія-вытворца авіярухавікоў, газавых турбін і інш. Sikorsky Aircraft Corporation — сусветны лідар у распрацоўцы і выпуску верталётаў для камерцыйных, прамысловых і ваенных патрэб. і г. д.
Агульная колькасць персанала кампаній холдынгу на 2008 год — 223,1 тыс. чалавек. Сукупная выручка прадпрыемстваў United Technologies за 2008 год — $58,7 млрд (за 2007 год — $54,8 млрд), чысты прыбытак — $4,7 млрд ($4,2 млрд). Актывы на канец 2008 года — $56,5 млрд.2008 Annual Report // utc.com
Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі
Катэгорыя:Кампаніі ЗША Катэгорыя:Холдынгі