Ача́каў ці Ача́кіў () — горад у Мікалаеўскай вобласці, на ўзбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра. Адміністрацыйны цэнтр Ачакіўскага раёна.

Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Мікалаева і найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Марскі порт.

Гісторыя

Дашаў

У 1396 годзеСтанислав Власенко. «Первая от моря страна…» // Кіевскій ТелеграфЪ № 40 (230) вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Ачакава новы горад-крэпасць.

Места Дашаў упершыню згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Свідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 годзе. У 1480-я гады Дашаў захапілі крымскія татары.

Ачы-Кале У 1492 годзе крымскі хан Менглі-Гірэй пабудаваў на месцы зруйнавага вялікалітоўскага Дашава крэпасць Кара-Кермен, якая неўзабаве перайшла да Турцыі і атрымала назву Ачы-Кале. Пазней крэпасць пераўтварылі ў ваенна-марскую базу — апору турэцкага панавання ў Паўночным Прычарнамор’і.

Падчас руска-турэцкай вайны 1735—1739 гадоў расійскія войскі 2 ліпеня 1737 года занялі, аднак паводле Бялградскага перамір’я 1739 года горад застаўся за Турцыяй. Падчас руска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў падчас аблогі Ачы-Кале расійскі флот нанёс паражэнне турэцкаму флоту ў лімане, а расійскае войска пад камандаваннем Рыгора Пацёмкіна 6 снежня 1788 года штурмам авалодала крэпасцю.

Ачакаў Згодна з Яскім мірным дагаворам 1791 года горад адышоў да Расійскай імперыі, дзе быў уключаны ў Херсонскую губерню. Турэцкую назву адапатавалі да рускай мовы праз суфікс -ов.Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742

У 1795 годзе Ачакаў увайшоў у склад Вазнясенскага намесніцтва, а ў наступным годзе — у Наварасійскую, з 1802 года — Мікалаеўскую губерню (у 1803 годзе пераназваная ў Херсонскую). З 1803 года Ачакаў — пазаштатны горад, з 1825 года — цэнтр Ачакаўскага павета. У 1855 годзе падчас Крымскай вайны Ачакаў захоплены англа-французскімі войскамі, але затым горад вярнулі Расіі.

У савецкі час у горадзе знаходзіліся ваенна-марская і ваенная верталётная база.

З 1991 года ў складзе незалежнай Украіны, курорт і ваенна-марская база.

Насельніцтва 2-я пал. XIX ст. — 5347 чал. 1974 год — 14,2 тыс. чал.Очаков // 1991 год — 19,7 тыс. чал.Очаков // 2008 год — 15 047 чал.Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2008 року» 2024 год — 7 000 чал.

Турыстычная інфармацыя

У Ачакаве знаходзіцца музей марыністычнага жывапісу імя мастака Р. Судкоўскага (філіял Мікалаеўскай мастацкай галерэі).

У наш час на Ачакаўскім узбярэжжы размяшчаецца больш за чатыры дзясяткі санаторый, дзе штогод адпачывае каля 100 тысяч чалавек.

Вядомыя асобы Леў Мікалаевіч Пагарэлаў (1929—2010) — беларускі архітэктар. Генадзь Фёдаравіч Пацёмкін (1923—1943) — Герой Савецкага Саюза.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Мікалаеўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты на Дняпры