Гаіці або Эспаньёла (, , старажытная назва КіскеяБЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.434, Haiti [Гаіці]: з мовы карыбскіх індзейцаў — «гарысты») — другі па велічыні востраў (каля 76,4 тыс. км²) групы Вялікіх Антыльскіх астравоў у Вест-Індыі, у Карыбскім моры. На востраве размешчаны дзве дзяржавы: Рэспубліка Гаіці і Дамініканская Рэспубліка.
Востраў Гаіці быў адкрыты ў 1492 годзе Хрыстафорам Калумбам і названы ім Эспаньёла; падчас другога плавання Калумба тут была заснавана першая іспанская калонія ў Новым Свеце.
Прырода Востраў размешчаны ў зоне сутыкнення Паўночна-Амерыканскай і Карыбскай літасферных пліт, што абумовіла горны рэльеф і высокую сейсмічнасць тэрыторыі (самы моцны землятрус адбыўся ў 2010).
Рэльеф Гаіці ўяўляе сабой чаргаванне сярэдневысокіх моцна расчлененых гор і нізін. Усе горныя хрыбты маюць больш высокі працяг у дамініканскай частцы вострава Гаіці. Хрыбты поўначы (Паўночных хрыбет) і поўдня (хрыбет Ла-Сёль) фармуюць паўастравы. Да гор Ла-Сёль належыць вышэйшы пункт Гаіці Ла-Сёль (2680 м). Да заліва Ганаў прымыкае пласкагор’е Плато-Сантраль. З карой выветрывання звязаны паклады баксітаў.
Клімат — трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература складае каля +25 ° С. Для Гаіці характэрны летні максімум ападкаў з пікамі ў красавіку-чэрвені і верасні-кастрычніку; на падветраных схілах выпадае 500—800 мм ападкаў у год, у той час як на наветреных схілах — да 2500 мм. У Гаіці часта завітваюць разбуральныя трапічныя ўраганы («Іван» і «Жанна» ў 2004 годзе).
З Дамініканскіх гор у заліў Ганаў сцякае рака Артыбаніт, на ёй пабудавана вадасховішча Пялігр.
Расліннасць падветраных схілаў — кактусы, багаткі, пальма сабаль; унутраныя даліны пакрываюць саваны з хвоямі. У гарах поўдня — вільготныя трапічныя лясы (махагоні, дальбергія). З млекакормячых — агуці і завезеныя для барацьбы з пацукамі мангусты. Сустракаюцца тры віды кракадзілаў.
Крыніцы
Спасылкі Дамініканская Рэспубліка ў лічбах, гісторыя, геаграфія, святы ў Дамінікане Google maps
Катэгорыя:Астравы Гаіці Катэгорыя:Астравы Дамініканскай Рэспублікі Катэгорыя:Астравы, падзеленыя паміж краінамі Катэгорыя:Вялікія Антыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора