Нацыянальны банк Чэхіі () — цэнтральны банк Чэхіі, утвораны 1 студзеня 1993 года, адначасова з уводам у абарот чэшскай кроны ў выніку распаду Чэхаславакіі. З'яўляецца пераемнікам Нацыянальнага банка Чэхаславакіі.

У задачы банка ўваходзіць: Усталяванне адсоткавых і дысконтных ставак па сваіх аперацыях. Распрацоўка палітыкі сваіх аперацый на крэдытным і адкрытым рынках. Усталяванне рэзервовых патрабаванняў да крэдытных інстытутаў. Эмісія манет і банкнот (у тым ліку памятных) нацыянальнай валюты Чэхіі — чэшскай кроны. Распрацоўка правілаў ажыццяўлення плацежных аперацый банкамі і нябанкаўскімі арганізацыямі.

Гл. таксама Эканоміка Чэхіі

Спасылкі Афіцыйны сайт банка

Чэхія Катэгорыя:Эканоміка Чэхіі