Стральба ў Льежы — масавае забойства, учыненае ў бельгійскім горадзе Льеж у аўторак 13 снежня 2011 года. Злачынства было здзейснена на аўтобусным прыпынку на плошчы святога Ламбера.http://www.lenta.ru/news/2011/12/13/liege/
Стральба У аўторак раніцай 13 снежня 2011 года 33-летні Нардзін Амрані заўважыў 45-летнюю хатнюю работніцу суседзяў, калі тая праходзіла міма яго дзвярэй, і запрасіў яе зайсці, сказаўшы, што жадае прапанаваць ёй працу. Пасля гэтага ён забіў яе ў сваёй кватэры.http://lenta.ru/news/2011/12/14/body/ Пасля гэтага злачынец, узброіўшыся некалькімі ручнымі гранатамі, паўаўтаматычнай вінтоўкай FN FAL і рэвальверамhttp://videos.tf1.fr/jt-20h/quatre-morts-et-75-blesses-dans-une-fusillade-a-liege-6874549.html , каля 12:30 на сваім аўтамабілі прыехаў у цэнтр горада на плошчу святога Ламбера, дзе тады павінен быў праходзіць штогадовы калядны кірмаш і сабралася некалькі сотняў чалавек. Амрані выйшаў з машыны, падышоў да аўтобуснага прыпынку і шпурнуў у людзей на ім чатыры гранаты, а затым ён, забегшы на дах булачнай, адкрыў па людзям, якія сабраліся на прыпынку і плошчы, стральбу з аўтамата. Праз некаторы час, каля 12:34 па мясцовым часе, Амрані, паранены асколкамі ўласнай гранаты, пакончыў з сабой, стрэліўшы сабе ў галаву (першапачаткова паведамлялася, што ён падарваў сябе гранатай). На месцы было забіта 4 чалавекі, уключаючы Амрані: 15-гадовы падлетак, яго 17-гадовы сябар і 75-гадовая жанчына, якая толькі што вярнулася з бальніцы. Акрамя таго, 2-гадовае дзіця памерла ў бальніцы ад атрыманых раненняў. 123 чалавекі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, 5 з іх знаходзяцца ў крытычным стане.http://lenta.ru/news/2011/12/14/liege/http://lenta.ru/news/2011/12/14/toll/
Злачынец Тэрарыстам аказаўся раней асуджаны за захоўванне зброі 32-гадовы Нардзін АмраніБойня ў Льежы: невядомы закідаў прыпынак з людзьмі гранатамі, чый бацькі імігрыравалі ў Бельгію з Марокаhttp://rt.com/news/belgium-grenade-attack-racism-735/.
Зноскі
Катэгорыя:Падзеі 13 снежня Катэгорыя:Снежань 2011 года Катэгорыя:2011 год у Бельгіі Катэгорыя:Масавыя забойствы Катэгорыя:Льеж Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2011 года