Марцінас Янкус (; , в. Біцяны каля Шылакарчмы — , Філенсбург, Заходняя Германія; Псеўданімы: V. Giedris, Martyneitis, Bitėnų Merčius, Gyvoleitis) — літоўскі нацыянальны дзеяч на тэрыторыі Малой Літвы, публіцыст і выдавец, рэдактар газеты «Аўшра».
Біяграфія У сваёй сядзібе ў Біцянах, каля падножжа гары Рамбінас, М. Янкус размясціў друкарню і вялікі склад літоўскага друку, сядзібу часта называлі «Меккай кніганошаў».Мікус А. …
У 1923 годзе М. Янкус ухваліў паўстанне літоўскіх стралкоў, вынікам якога было далучэнне Мемельскага (Клайпедскага) краю да Літоўскай Рэспублікі. З гэтага году Янкус стала пасяляецца ў Біцянах, робіцца «ахавальнікам Рамбінаса», яго называюць «патрыярхам Малой Літвы». У міжваеннай Літве быў звычай, каб замежныя паслы, пасля прадстаўлення прэзідэнту, ехалі на гару Рамбінас, да Янкуса. Таму Янкуса называлі таксама «Малым, або Другім прэзідэнтам Літвы».
У 1938 годзе літоўскі ўрад узнагародзіў М. Янкуса ордэнам Гедыміна. У 1939 годзе Германія праз ультыматум забрала ў Літвы Мемельскі край. М. Янкуса выехаў да Коўна. У канцы вайны, перад прыходам Чырвонай арміі, М. Янкус выехаў у Германію.
Літаратура Мікус А. Сэрца Прускай Літвы // «Новы Час», № 30 (302). 27 ліп. 2012. P. Alšėnas. Martynas Jankus, Mažosios Lietuvos patriarchas. — Toronto, 1967. Domas Kaunas. Aušrininkas. — Vilnius, 1996.
Катэгорыя:Палітыкі Літвы