Ко́рань сло́ва — галоўная частка слова, нязменная ў працэсе словаўтварэння і словазмянення (марфалагічнай дэрывацыі), носьбіт лексічнага значэння слова.

У невытворных словах корань супадае з асновай. Значэнне кораня больш канкрэтнае, чым значэнне афіксаў слова.

Карані службовых слоў блізкія па значэнні да афіксаў, напрыклад: значэнне прыназоўніка і прэфікса без (без білета і безбілетнік), часціцы і прэфікса не (не прывабліваць і непрывабны).

Класіфікацыя Структурна карані падзяляюць на: свабодныя — сустракаюцца на правах аўтаномнага слова без афіксаў: сцян-а, сцен-ка; звязаныя — толькі ў спалучэнні з афіксамі: ада-мк-нуць, за-вул-ак.

Корань, які закончваецца галосным гукам, называецца адкрытым (аб-у-ць), зычным — закрытым (з-бір-аць). У беларускай мове закрытыя карані заўсёды ва ўласнабеларускіх назоўніках, прыметніках, лічэбніках і займенніках, за выключэннем асабовых займеннікаў я, ты, мы.

У залежнасці ад колькасці каранёў словы падзяляюць на: простыя — адзін корань: бульб-ін-а; складаныя — больш аднаго кораня: вад-а-лаз.

Літаратура

Катэгорыя:Марфемы