Авал (, ад — яйка) — плоская замкнутая выпуклая C²-гладкая крывая (пры гэтым пад выпукласцю разумеюць уласцівасць крывой мець з любой прамой не больш за два (рэчаісных) агульных пункта).
Найпрасцейшым прыкладам авала з’яўляецца эліпс (у прыватнасці, акружнасць).
Уласцівасці Пункты авала, у якіх крывізна дасягае экстрэмума, завуцца вяршынямі авала. Колькасць вяршыняў любога авала не меней чатырох. Калі авал мае ў кожным сваім пункце вызначаную датычную, то любому кірунку на плоскасці адпавядаюць дзве і толькі дзве датычныя, паралельныя гэтаму кірунку.
Варыяцыі і абагульненні У алгебраічнай геаметрыі аваламі завуць таксама проста замкнутыя (не абавязкова выпуклыя) складныя кампаненты плоскіх алгебраічных крывых.
Гл. таксама Авал Касіні
Спасылкі
Авалы (ВСЭ)
Катэгорыя:Крывыя