Падзеі

1 студзеня: Увядзенне банкнот і манет еўра. 4 студзеня: Падпарадкаванне г. Светлагорска зменена з абласнога на раённае. 1 сакавіка: Пачатак вайсковай аперацыі ЗША ў Афганістане. 1 красавіка: Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія перетворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. 20 мая: Усходні Тымор атрымаў незалежнасць ад Інданезіі. 29 мая: Іерусалім абвешчаны сталіцай Палесцінскай аўтаноміі. 31 мая: Адкрыццё чэмпіяната свету па футболу ў Японіі і Паўднёвай Карэі. 27 чэрвеня: Пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць кампанія Мабільныя ТэлеСістэмы (Беларусь). 30 ліпеня: Падпісана Прэтарыйскае пагадненне паміж ДР Конга і Руандай у кантэксце Другой кангалезскай вайны. 19 жніўня: Пад Грозным збіты расійскі транспартны верталёт, загінула 118 салдат. 22 жніўня: Улады Тайланда забаранілі выкарыстоўваць сланоў для перамяшчэння па гарадскіх вуліцах. жнівень: Паводка ў Еўропе. 1 верасня: Школы Беларусі пачалі пераводзіцца на 12-гадовую навучальную праграму. 19 верасня: Пачалася Першая Івуарыйская вайна. 22 верасня: Пачалася ваенная аперацыя Францыі ў Кот-д’Івуары для абароны замежных грамадзян і падтрыманні міру. 15 лістапада: Заснаваны Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. 7 снежня: Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новазбудаваны касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ліда). 16 снежня: Амерыканскай некамерцыйнай арганізацыяй Creative Commons выдадзена першая ліцэнзія.

Нарадзіліся 5 ліпеня: Зара Рутэрфорд — бельгійская лётчыца.

Памерлі 23 студзеня: П'ер Бурдзьё, французскі сацыёлаг і філосаф 28 студзеня: Астрыд Ліндгрэн, шведская пісьменніца, аўтар шматлікіх дзіцячых твораў (нар. 14.11.1907) 22 лютага: Жонаш Савімбі, ангольскі палітычны дзеяч 24 сакавіка: Сезар Мільштэйн, аргенцінскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1984) (нар. 8.10.1927) 18 красавіка: Тур Хеердал, нарвежскі падарожнік і вучоны (нар. 6.10.1914) 13 мая: Валерый Лабаноўскі, савецкі і ўкраінскі футбольны трэнер 11 снежня: Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік і перакладчык (нар. 12(24).9.1913)