Алесь (Аляксандр Восіпавіч) Пальчэўскі (, в. Прусінава, , Мінская вобласць — ) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі Скончыў БДУ (1931). Працаваў у часопісе «Іскры Ільіча». У 1936 г. быў рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Ніжагародскай вобласці. У 1946-48 гг. настаўнічаў на Міншчыне. У 1949 быў зноў незаконна асуджаны і высланы ў Краснаярскі край. Там ён пазнаёміўся з рэпрэсаванай грузінскай артысткай Тамарай Цулукідзэ.

Рэабілітаваны ў 1954 г. 3 1955 г. пасяліўся ў Мінску. У 1955-57 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў Дзяржвыдавецтве БССР. З 1957 г. — літсупрацоўнік, у 1961-71 гг. — адказны сакратар часопіса «Вясёлка». Член СП Беларусі з 1956 г.

Пахаваны ў в. Прусінава.

Творчасць Друкаваўся з 1924 г.

Зборнікі апавяданняў: «Родныя берагі» (1958), «Разбітае люстэрка» (1965), «Былі ў маці сыны» (1968),

Зборнікі аповесцей і апавяданняў: «Жнівеньская раніца» (1963), «Запознены пасаг» (1973), «Ноч на вахце» (1979).

Кнігі для дзяцей (п’есы і апавяданні): «Беражанкі» (1958), «Аля і Галя» (1961), «Дым над лесам» (1964), «Таемная крушня» (1969), «Аднавокі сом» (1974).

Аповесці для дзяцей: «Ты не адзін» (1959), «Данеўцы — нашы знаёмыя» (1965), «Тайна аднаго звяна» (1970), «Сцежкі» (1976).

Асноўныя рысы яго творчасці: улюбёнасць у родны край, добрае веданне псіхалогіі селяніна, сялянскага побыту, жыцця дзяцей і юнацтва.

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх і грузінскіх пісьменнікаў.

Бібліяграфія Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1975; Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1980.

Літаратура Грахоўскі С. Чаго не паспеў сказаць // Маладосць. 1980. № 1; ; Цулукідзе Т. Памяць // Маладосць. 1985. № 1.

Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай