thumb|Алеўрыт Алеўрыт (ад грэч. Αλεύρι — мука; ; ) — друзлая дробнаабломкавая асадкавая парода.

Апісанне Алеўрыт складаецца пераважна з мінеральнага зерня (кварц, палявы шпат, лушчак і іншыя) памерам 0,01—0,1 мм, займаючы прамежкавае становішча паміж глінай і пяском (лёс, глей, пыл).

Паводле зерня адрозніваюць буйнаалеўрытавыя (0,05—0,1 мм) і дробнаалеўрытавыя або тонкаалеўрытавыя (0,01—0,05) разнавіднасці алеўрыта. Паводле мінеральнага складу — монамінеральны, алігамінеральны і полімінеральны.

Алеўрыт утвараецца на дне азёрных і марскіх басейнаў у зонах са слабарухомай вадой, паміж зонамі намнажэння пясчаных і гліністых адкладаў, у далінах і дэльтах рэк.

Выкарыстанне Выкарыстоўваецца ў вытворчасці цэменту і керамікі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Абломкавыя горныя пароды