Рэальга́р (, ад араб. Рахдж аль гхар, літаральна — пыл пячоры, рудніка) — мінерал класа сульфідаў, па хімічным складзе монасульфід мыш’яку AsS.
Крышталічная структура складаная; пабудавана з асобных малекул As4S4. Іёны серы ўтвараюць квадрат, а мыш’яку — тэтраэдр; цэнтры квадрата і тэтраэдра супадаюць. Крышталізуецца ў монакліннай сінгоніі, утвараючы прызматычныя крышталі. Колер рэальгара ад вогненна-чырвонага да аранжава-жоўтага. Крохкі. Цвёрдасць 1,5—2 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,56—3,59 г/см³.
Радовішчы ў Кыргызстане, ЗША, Італіі, Расіі, Чылі і інш.
Літаратура
Спасылкі
Рэальгар у базе webmineral.com Рэальгар у базе catalogmineralov.ru «Сульфід мыш’яку ўтварае тры розныя вадкасці», «Элементы», 16.04.2008 V. V. Brazhkin, Y. Katayama, M. V. Kondrin, T. Hattori, A. G. Lyapin, H. Saitoh, AsS Melt Under Pressure: One Substance, Three Liquids // Phys. Rev. Lett. 100, 145701 (8 April 2008).
Катэгорыя:Мінералы мыш’яку Катэгорыя:Сульфіды (мінералы)