Анто́наўка (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 23 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.
Гідраграфія На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Побач шаша Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўдні пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1880 годзе размяшчаўся хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года побач размяшчаліся аднайменны фальварак, млын.
У 1918 годзе адкрыта школа, якая месцавалася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дзербічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў.
Дынаміка 1880 год — 20 двароў, 120 жыхароў. 1897 год — 22 двары, 169 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 31 двор, 199 жыхароў. 1959 год — 176 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў.
Вядомыя выхадцы А. М. Дземчанка — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху на Гомельшчыне падчас Вялікай Айчыннай вайны, камісар партызанскага атрада, затым камандзір Буда-Кашалёўскай партызанскай брыгады.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рагінскі сельсавет