Балдуі́ (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
На поўдні мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 3 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая ідзе ад Буда-Кашалёва.
Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе сяліба. У 1959 годзе ў складзе саўгаса "Дуравіцкі (цэнтр — вёска Дуравічы).
Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Дуравіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 8 гаспадарак, 17 жыхароў.
Дынаміка 1926 год — 1 двор, 5 жыхароў. 1959 год — 67 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 8 гаспадарак, 17 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)