Ахрэ́маўцы (, ) — аграгарадок у складзе Ахрэмавецкага сельсавета Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі — цэнтр сельсавета, на ўсходнім беразе возера Дрывяты, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, на шашы Браслаў—Глыбокае.

Гісторыя

Назва паходзіць ад прозвішча Ахрэмавічаў, якія валодалі мясцовымі землямі ў 17 стагоддзя З сярэдзіны 18 стагоддзя вёска адносілася да маёнтка Бяльмонты. У 19 — пач. 20 ст. Ахрэмаўцы — вёска Браслаўскай воласці Новааляксандраўскага павета, 300 жыхароў (1903). З 1921 у Польшчы, вёска Браслаўскай гміны, 74 дамы, 360 жыхароў (1931).

Перад вайной у вёсцы жыло 296 чалавек у 93 дварахАхремовцы .

У кастрычніку 1943 гітлераўцамі было спалена 84 дамы.

Дзейнічала Азяраўскае антыфашысцкае падполле. У 1995 годзе мелася 1549 жахароў, 495 гаспадарак. Цэнтр сельсавета, сядзіба калгаса «Шлях Леніна».

У 1974 годзе да вёскі Ахрэмаўцы была далучана вёска БяльмонтыРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435)..

Эканоміка Дзейнічаюць прадпрыемствы: Браслаўскі торфабрыкетны завод, Браслаўскае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі, Браслаўскае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу. 7 дзяржаўных і 2 прыватныя крамы, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, 2 лазні, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

Культура Працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, 2 Дома культуры, бібліятэка.

Выдатныя мясціны

Курганны могільнік Бяльмонты (VIII—X стагоддзі) — Парк Бяльмонты Капліца-пахавальня Плятэраў (19 ст.) на каталіцкіх могілках Будынак школы (1930-я) Брацкая магіла (1944) — Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (2003) Крыніцы

Літаратура Ахрэмаўцы // Памяць : Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч і інш. — Мн., 1998. — С. 666.

Шпакоўская, Г. Ахрэмаўцы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2005. — 21.8.

Спасылкі

Ахрэмаўцы (Бяльмонты) на Беларускі гістарычны партал.

Катэгорыя:Ахрэмавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна