Георг Отс (; , Петраград, Расійская СФСР — 5 верасня 1975, Талін, Эстонская ССР) — папулярны савецкі і эстонскі оперны і эстрадны спявак (лірычны барытон). Народны артыст СССР (1960), лаўрэат дзвюх Сталінскіх (1950, 1952) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1968). Член ВКП(б) з 1946 года.

Біяграфія Нарадзіўся 21 сакавіка 1920 года ў Петраградзе (Расійская СФСР).

З 1944 года артыст хора, з 1945 года саліст тэатра оперы і балета «Эстонія». Скончыў у 1951 годзе Талінскую кансерваторыю (клас Ц. Куўзіка), у 1951—1552 яе рэктар.

Член ВКП (б) з 1946 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання.

Памёр 5 верасня 1975 года ў Таліне (Эстонская ССР). Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках.

Творчасць Валодаў моцным голасам прыгожага аксаміцістага тэмбру, вялікага дыяпазону, бездакорным густам і артыстызмам. Выступаў у оперы, аперэце, як камерны і эстрадны спявак. Сярод партый: у нацыянальных операх — Мэеліс («Лембіту» В. Капа), Вампа («Агні помсты» Э. Капа), Пятроў («Бераг бур» Г. Эрнесакса); іншых партыі — Яўген Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Дэман («» А. Рубінштэйна), Дон Жуан, Папагена, Фігара («Дон Жуан», «Чароўная флейта», «» В. А. Моцарта), Эскамілья («Кармэн» Ж. Бізэ), Яга, Рэната, Рыгалета («Атэла», «Баль-маскарад», «Рыгалета» Дж. Вердзі), Джэні Скікі, Марсель («» і «» Дж. Пучыні), Малатэста («» Г. Даніцэці); у аперэтах — Юры («Руму Юры» Л. Нормета і Э. Ара), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), містар Ікс, Тасіла, прынц Раджамі («», «», «» І. Кальмана), Марка («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Дон Кіхот і Сервантэс («Чалавек з Ламанчы» М. Лі). Першы выканаўца многіх песень сучасных кампазітараў. Здымаўся ў кіно («Святло ў Коардзі», 1952; «», 1958; «Выпадковая сустрэча», 1961; «», 1974).

Ушанаванне памяці У гонар Георга Отса названы аўтамабільна-пасажырскі паром «Георг Отс», які быў пабудаваны ў 1980 годзе ў г. Шчэцін, ПНР. У 1980 годзе ў гонар Георга Отса выпушчана паштовая марка СССР.

Літаратура

Спасылкі

Георг Отс на сайце Peoples.ru Георг Карлавіч Отс Георг Отс на Last.fm

Катэгорыя:Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Заслужаныя артысты Эстонскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Эстонскай ССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі аперэты Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Эстоніі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Памерлі ад раку мозгу Катэгорыя:Пахаваныя на Лясных могілках Таліна