Дхарма (, , «закон», «правіла») — індыйскі філасофскі або рэлігійны тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння маральнага абавязку, абавязкаў чалавека ці, у больш агульным значэнні — шляхі набожнасці. Слова «дхарма» літаральна перакладаецца як «тое, што ўтрымлівае ці падтрымлівае» (ад кораня дхр — «трымаць»), і звычайна перакладаецца на беларускую мову як «закон», яго значэнне часта даецца як «універсальны закон быцця». У кантэксце індыйскіх моў тэрмін мае на ўвазе рэлігію чалавека. У большасці кірункаў індыйскай філасофіі дхарма выступае як цэнтральнае паняцце, якое выкарыстоўваецца для тлумачэння вышэйшай ісціны. У індыйскім гісторыка-філасофскім кантэксце тэрмін «дхарма» заўсёды ўвасабляў правільныя паводзіны ў жыцці ў адпаведнасці з Сусветнымі законамі. Сімвал дхарма — дхармачакра — цэнтральны матыў у нацыянальным сцягу Індыі.
Гл. таксама Дхармачакра Рыта Варнашрама-дгарма Індыйская філасофія Філасофія індуізму Будызм
Літаратура
Спасылкі Бібліятэка Берзіна — артыкулы і кнігі па тэорыі і практыцы будызму. Dharma-Karma-Samsara
Катэгорыя:Паняцці індуізму Катэгорыя:Пурушартхі Катэгорыя:Паняцці будызму
ja:法 (仏教)