Берасто́ўка (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 8 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 46 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны ў 1920-х гадах перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 16 гаспадарак, 22 жыхара.

Дынаміка 1959 год — 127 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 16 гаспадарак, 22 жыхара.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Марозавіцкі сельсавет