Блю́дніца (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 19 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 24 км ад чыгуначнай станцыі Ціханавічы на лініі Жлобін — Гомель.
Гідраграфія Рака Журбіна (прыток ракі Уза).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Археолагамі выяўлены курганны магільнік (10 насыпаў, у 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі, на могілках) і курган (0,3 км на поўнач ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года працавалі: школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 ветракі. У вясковай школе ў 1905 годзе навучаліся 66 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак. У 1909 годзе працавалі школа, млын. У 1926 годзе знаходзіліся: аддзяленне сувязі, магазін, школа.
З 8 снежня 1926 года да 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Блюдніцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401). Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў. 37 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — пасёлак Камунар). Працавалі пачатковая школа, клуб, бібліятэка.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 37 гаспадарак, 53 жыхары.
Дынаміка 1897 год — 104 двары, 725 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 136 двароў, 901 жыхар. 1926 год — 171 двор. 1940 год — 326 жыхар. 1959 год — 255 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 37 гаспадарак, 53 жыхары.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)