Кубера ( — «які мае нягеглае цела») — бог багацця, уладыка якшаў, кінараў і гух’якаў. Унук вялікага рышы Пуласцьі, сын мудраца Вішраваса (адсюль яго другое імя — Вайшравана) і старэйшы брат Раваны.

Першапачаткова Кубера быў хтанічным бажаством і асацыяваўся з зямлёй і гарамі. З часам у яго з’явілася і вонкавае аблічча, якое нагадвае аблічча бога ўрадлівасці. Куберу малююць з вялікім жыватом, двума рукамі, трыма нагамі, васьмю зубамі і адным вокам.

Літаратура

Катэгорыя:Багі індуізму Катэгорыя:Багі багацця Катэгорыя:Багі паводле алфавіта