Замошша () — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, каля возера Сярэднік. Уваходзіць у склад Ахрэмавецкага сельсавета.
Знаходзіцца за 20 км у напрамку на поўдзень ад Браслава, за 258 км ад Віцебска. Каля вёскі, на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» знаходзіцца возера Шылава.
Гісторыя У 1921—1939 гадах мястэчка i маёнтак Замошша Новае i Замошша Старое ў складзе гміны Ёды Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665.
З 1939 года ў БССР. У 1940—1959 гадах цэнтр Замошскага сельсавета.
Насельніцтва 1921 год — 422 жыхары, 65 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 53.. 1931 год — 497 жыхароў, 74 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 7. 1997 год — 369 жыхароў, 126 двароў. 2019 год — 238 жыхароў.
Славутасці Свята-Петра-Паўлаўская царква (1893) Археалагічныя помнікі: гарадзішча, курганны могільнік (VI—III стагоддзі н.э) — , Помнік Вользе Максімовіч, юнай партызанцы, якая жыла ў в. Гірдзюшы, у верасні 1943 года была схоплена гітлераўцамі ў в. Слабодка і пасля катаванняў расстраляна. У 1975 годзе пастаўлена скульптура.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя:Ахрэмавецкі сельсавет
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства