Дзмітрый Аляксандравіч Калдун (; нар. , ) — беларускі спявак.

Пераможца праекту Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Еўрабачанне 2007 з песняй «Work your magic», за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе ўпершыню вывеў сваю краіну ў фінал і заняў шостае месца, атрымаўшы максімальныя 12 балаў ад Ізраіля, Украіны і Расіі. Скончыў хімфак БДУ.

Яго брат — Георгій Калдун, спявак і вядучы тэлеканалу АНТ.

Біяграфія

«Народны артыст» і «Фабрыка зорак» У 2004 годзе Дзмітрый стаў фіналістам праекту «Народны артыст-2» на тэлеканале РТР, але не перамог, хоць і запомніўся гледачам.

У 2004 і 2005 гадах Дзмітрый Калдун працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь.

Прымаў удзел у фестывалях: «Маладзечна-2005» і «Славянскі базар» у Віцебску.

У 2006 годзе ўдзельнічаў у нацыянальным адборы Беларускага Еўрабачання («Еўрафэст») з песняй «May be».

У 2006 годзе Д. Калдун перамагае ў праекце Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Пасля сумеснага выканання з групай «Scorpions» песні «Still loving you», атрымлівае запрашэнне ад саліста Клауса Майне выканаць гэту песню ў рамках сумеснага тура, а таксама атрымлівае ад яго ў падарунак гітару. Пасля перамогі на «Фабрыцы-6» Калдун заключае дагавор з Нацыянальнай музычнай карпарацыяй, і становіцца салістам абноўленага складу гурта «К. Г. Б.» (Калдун, Гуркова, Барсукоў), аднак неўзабаве пакідае яго.

Еўрабачанне 2007 У 2007 годзе Дзмітрый выйграў беларускі адбор на Еўрабачанне 2007 «Еўрафэст» з песняй Філіпа Кіркорава «Work your magic» на словы Карэна Кавалерана. Па выніках паўфіналу Еўрабачання 10 мая 2007 года Калдун прайшоў ў фінал конкурсу, дзе заняў шостае месца.

2007 4 лістапада 2007 года Дзмітрый Калдун выступіў на Манежнай плошчы ў цэнтры Масквы на мітынгу-канцэрце, арганізаваным пракрамлёўскім рухам «Маладая гвардыя Адзінай Расіі», спеў там пра «Люты будатрад». Са снежня 2007 года па сакавік 2008 Дзмітрый удзельнічае ў праекце Першага канала «Дзве зоркі», у пары з Наталляй Рудавай.

2008 1 лютага прайшла цырымонія ўручэння прэмій «Гукавая сцежка». Д. Калдун перамог у намінацыі «Sexy М» і прадставіў на суд гледачоў сваю новую песню «Царэўна». Выхад дэбютнага альбому Дзмітрыя Калдуна запланаваны ў 2009 годзе. 7 лістапада Калдун разам са сваімі музыкантамі выступіў на разаграванні ў групы «Scorpions» у Мінску. 27—30 лістапада ў Маскве адбылася прэм’ера рок-оперы «Зорка і смерць Хоакіна Мур’еты». Дзмітрый Калдун сыграў галоўнага героя — крыважэрнага разбойніка Хаакіна.

2009 9 лютага 2009 года Дзмітрый Калдун і Аляксандр Асташонак адкрылі студыю гуказапісу «Яшчарка». 29 красавіка адбыўся першы сольны канцэрт Дзмітрыя Калдуна з гуртам, з «жывым» гукам у г. Каралёве Маскоўскай вобласці. 8 чэрвеня Дзмітрый Калдун выступіў з канцэртнай праграмай на кінафестывалі «Кінатаўр» (г. Сочы). 25 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 10-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі ў вобласці радыёвяшчання «Бог эфіру». Дзмітрый Калдун быў прадстаўлены і перамог у намінацыі «Радыёхіт-выканаўца» з баладай пра каханне — «Царэўна». 3 верасня ў маскоўскім клубе «Б2» адбыўся канцэрт-прэзентацыя сольнага альбому Дзмітрыя Калдуна. 26 верасня ў мінскім клубе «РЭАКТАР» (Беларусь) адбыўся канцэрт-прэзентацыя сольнага альбому Дзмітрыя Калдуна. 29 лістапада ў Санкт-Пецярбургу маскоўскі тэатр Аляксея Рыбнікава прадставіў рок-оперу «Зорка і Смерць Хаакіна Мур’еты» (лібрэта — Павел Грушко), упершыню, пасля лістападаўскіх прэм’ер 2008 года, у ролі Хаакіна Мур’еты выйшаў на сцэну Дзмітрый Калдун. З 4 па 10 снежня прайшоў канцэртны тур Дзмітрыя Калдуна па гарадах Беларусі ў падтрымку свайго дэбютнага альбома.

2010 15 мая: у эфіры радыёстанцый з’явілася новая песня Дзмітрыя Калдуна «У пакоі пустым» ( (музыка: Баграт Вартанян, словы: Ірына Секачова). 16 чэрвеня: адбылася прэм’ера відэакліпу на песню «У пакоі пустым» (рэжысёр Арцём Аксененка, аператар Макс Асадчы). 20 лістапада: у Мінску (Беларусь) прайшоў міжнародны музычны конкурс «Дзіцячае Еўрабачанне 2010». Дзмітрый Калдун выканаў там фінальны гімн UNICEF «A day without war» (муз. Б. Вартанян, сл. Д. Басік) сумесна з дзецьмі, удзельнікамі конкурсу.

2011 сакавік 2011: у эфіры радыёстанцый з’явілася новая песня Дзмітрыя Калдуна «Начны пілот» ( (музыка: Баграт Вартанян, Дзмітрый Калдун, словы: Карэн Кавалеран, Аляксандр Марозаў)koldun.name

Чарты Год Назва Чарты Агульныя параметры ратацыі ўсіх трэкаў выканаўцы на радыёстанцыях, якія працуюць у сістэме TOPHIT.RU RUS Moscow Airplay Sp.Peterburg Airplay Выніковы гадавы 2006 «Прабач за ўсё» 121 - - - 2007 «Work Your Magic» 2 1 - 19 «Я для цябе» 5 9 - 63 2008 «Царэўна» 13 24 27 48 «Беспрацоўнае каханне» 132 - - - 2009 «Зорка» 150 72 74 - «Настройся на мяне» 28 27 87 152 2010 «У пакоі пустым» 28 39 53 100 «Падаў снег» 45 51 55 - 2011 «Начны пілот» 30 24 43 - «Караблі» 107 - 49 - «—» песня адсутнічала ў чарту

Спасылкі

Олег Мастеров. Дмитрий Колдун: «Честность — мой самый большой плюс, и жирный минус».

Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі